Карл Роберт Якабсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Роберт Якабсан
эст.: Carl Robert Jakobson
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 (26) ліпеня 1841
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (18) сакавіка 1882 (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
Бацька Adam Jakobson[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, палітык, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, будзіцелі
Мова твораў эстонская, нямецкая, руская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Ро́берт Я́кабсан (эст.: Carl Robert Jakobson; 26 ліпеня 1841, Тарту — 19 сакавіка 1882, Кург’я, воласць Вяндра) — эстонскі пісьменнік, публіцыст, журналіст і педагог. Пісаў пад псеўданімам Лінутая (Linnutaja).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

К. Р. Якабсан нарадзіўся ў сям’і выкладчыка царкоўнай музыкі. Яго малодшы брат, Эдуард Магнус Якабсан, быў вядомым мастаком-графікам і кніжным ілюстратарам. Першапачатковая адукацыя Карл атрымаў у свайго бацькі, у Торма. Затым, з 1856 па 1859, вучыўся на семінары Яніса Цымзэ ў Валзе. Пачынаючы з 1859 года Карл Роберт працуе на месцы свайго бацькі, у школе ў Торма. У 1862 годзе ўзнікае канфлікт паміж ім і мясцовымі пастарам і памешчыкам. У сувязі з гэтым Якабсан пакідае Торма і займаецца выкладаннем у Ямбургу, а з 1864 года — у Санкт-Пецярбургу. Спачатку ён дае прыватныя ўрокі, а з 1865 — выкладае ў гімназіі нямецкую мову і літаратуру. У Санкт-Пецярбургу Карл Роберт уступае ў цесны кантакт з эстонскай дэмакратычнай інтэлігенцыяй, з 1865 года ён супрацоўнічае з газетай Эстонскі паштальён эст.: Eesti Postimees[2], а таксама з ліберальнымі нямецкімі і рускімі газетамі. Якабсан усё больш прысвячае сябе публіцыстычнай дзейнасці. У 1868 годзе царскія органы адхіляюць яго заяўку на арганізацыю эстонскай газеты. У гэты ж час Якабсан прымае актыўны ўдзел у стварэнні Эстонскага літаратурнага саюза (Eesti Kirjameeste Selts), які займаўся ў Тарту ў 18711893 гады развіццём эстонскай літаратуры і мовы. У 1868 і 1870 гадах Карл Роберт тройчы выступае з рознымі прамовамі ў тэатральным саюзе Ванемуйнэ[2]; у 1870 гэтыя яго прамовы былі выдадзены ў адной кнізе і аказалі станоўчае ўздзеянне на развіццё эстонскай нацыянальнай самасвядомасці.

У 1871 годзе Якабсан пераязджае ў Талін і спрабуе атрымаць дазвол на адкрыццё сваёй газеты — аднак беспаспяхова. У 18721874 ён зарабляе як публіцыст у воласці Вяндра. У 1874 Карл Роберт купляе ў гэтай воласці сялянскі двор Кург’я і ператварае яго ва ўзорную гаспадарку. Неўзабаве пасля гэтага Якабсан абіраецца прэзідэнтам сельскагаспадарчага саюза Пярну і Вільяндзі.

З 1878 года пісьменнік супрацоўнічае з часопісам Sakala у Вільяндзі. Выданне прысвячала свае нумары пытанням сацыяльнай няроўнасці, цяжкаму становішчу мясцовага сялянства і самаўпраўнасці буйных землеўладальнікаў. Якабсан у сваіх артыкулах (як педагог па адукацыі) таксама настойваў на большай незалежнасці школьнай адукацыі ад уплыву царквы. Выступаў таксама за прадастаўленне эстонскай тэрыторыі правоў аўтаноміі, што выклікала дыскусію ў палітычных колах Эстляндскай губерні. У 1881 годзе пісьменнік абіраецца прэзідэнтам Эстонскага літаратурнага саюза. У сваіх артыкулах, прысвечаных становішчу эстонскага сялянства, Якабсан займаецца ў першую чаргу асветніцкай дзейнасцю, яго працы на эстонскай мове накіраваны на павышэнне адукацыйнага ўзроўню простых людзей і павелічэнне іх даходаў ад сельскагаспадарчай вытворчасці.[3] Акрамя гэтага, ён піша розныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі для народных школ. Вядомасць Якабсану таксама прыносяць яго песенныя зборнікі, дзе ён збірае як народныя эстонскія песні, так і патрыятычныя вершы. У 1872 годзе ставіцца напісаная ім драма «Артур і Ганна» (Artur ja Anna), якая атрымала ў Эстляндыі шырокую вядомасць.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Эстонская банкнота годнасцю ў 500 крон.

К. Р. Якабсан лічыцца адным з вядучых дзеячаў абуджэння нацыянальнай самасвядомасці эстонскага народа. Помнікі гэтаму выдатнаму патрыёту і публіцысту былі ўсталяваны ў Торма1957 годзе) і ў Вільяндзі1993 годзе). Партрэт К. Р. Якабсана ўпрыгожваў да ўвядзення ў Эстоніі еўра банкноту вартасцю ў 500 крон.

Абраныя сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Kooli Lugemise raamatu (1867—1876)
  • Uus Aabitsaraamat (1867)
  • Veikene Geograafia (1868)
  • Teadus ja Seadus põllul (1869)
  • Wanemuine Kandle healed (Lieder für Chor, 1869—1871)
  • C. R. Linnutaja laulud (Gesangheft, 1870)
  • Rõõmus laulja (1872)
  • Artur ja Anna (Theaterstück, 1872)
  • Kuidas põllumees rikkaks saab (1874)
  • Kuidas karjad ja nende saagid meie põllumeeste rikkuse allikaks saavad (1876)
  • Sakala Kalender põllumeestele (1880)
  • Helmed (Lesebuch, 1880)

Зноскі

  1. Якобсон Карл Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Я. ХУРТ И К. Р. ЯКОБСОН Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Том.2 Глава 20. Революционно-демократическая мысль народов России В кн. Всемирная история экономической мысли в 6-ти томах. — М.: Мысль, 1988-97.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кэбин А. К. Р. Якобсон как вождь эстонских крестьян Таллин 1933. C. 88
  • Штейн О. М. В. В. Берви-Флеровский и К. Р. Якобсон «ВФ», 1958, No 12, с. 103—106
  • Музей-усадьба К. Р. Якобсона, Кургья, 1964