Карл Рунгэ
Карл Давід Тольме Рунгэ (Carl David Tolmé Runge) (30 жніўня 1856, Брэмен — 3 студзеня 1927, Гётынген) — нямецкі матэматык, фізік і спектраскапіст.
Першыя гады свайго жыцця правёў у Гаване, дзе яго бацька Юліус Рунге быў дацкім консулам. Пазней сям'я перабралася ў Брэмен, дзе яго бацька рана памёр (у 1864 годзе).
Вучыўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Вейерштраса, у 1880 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph. D.) па матэматыцы, з 1886 года — прафесар матэматыкі ў Гановерскім універсітэце. У 1904 годзе па ініцыятыве Фелікса Клейна запрошаны ва Універсітэт Георга-Аўгуста ў Гётынгене і ўзначаліў зноў адкрытую кафедру прыкладной матэматыкі. Лічыцца гістарычна першым нямецкім матэматыкам па гэтай дысцыпліне.
Яшчэ ў Гановеры ўнёс уклад у спектраскапіі. У Гётынгене, сумесна з М. Кутай распрацаваў метады колькаснага інтэгравання сістэм звычайных дыферэнцыяльных раўнанняў — метады Рунгэ — Куты.
Даследаваў паводзіны паліномнай інтэрпаляцыі пры павышэнні ступені паліномаў — Феномен Рунге.
У вобласці функцыянальнага аналізу даследаваў аппраксіміруемасць галаморфных функцый — тэарэма Рунге.
Вядомая яго работа ў галіне вектарнага аналізу — Вектар Лапласа — Рунге — Ленца.
Яго імем названы Кратар Рунгэ на Месяцы.
Спіс прац [правіць]
- Ueber die Krümmung, Torsion und geodätische Krümmung der auf einer Fläche gezogenen Curven (PhD dissertation, Friese, 1880)
- Analytische Geometrie der Ebene (B.G. Teubner, Leipzig, 1908)
- Graphical methods; a course of lectures delivered in Columbia university, New York, October, 1909, to January, 1910 (Columbia University Press, New York, 1912)
- Carl Runge und Hermann König Vorlesungen über numerisches Rechnen (Springer, Heidelberg, 1924)
- Graphischen Methoden (Teubner, 1928)
Бібліяграфія [правіць]
- Paschen F. (1929). "Carl Runge". Astrophysical Journal 69: 317–321. doi:. http://adsabs.harvard.edu//full/seri/ApJ../0069//0000317.000.html.
- Iris Runge: Carl Runge und sein wissenschaftliches Werk, Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 1949.
- Биография (ням.)
Літаратура [правіць]
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.550

