Карл Сэндберг
Карл Сэ́ндберг (анг.: Carl Sandburg, нар. 6 студзеня 1878 года, пам. 22 ліпеня 1967 года) – амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання. З'яўляецца аўтарам вядомай і адной з самых грунтоўных біяграфій Абрахама Лінкальна і Мэры Тод Лінкальн і двух аўтабіяграфій. Двойчы быў узнагароджаны Пуліцэраўскай прэміяй.
Карл Сэндберг нарадзіўся ў сям’і шведскіх эмігрантаў у Галсбургу, штат Ілінойс. У шасцігадовым ўзросце ён кінуў школу і пайшоў працаваць у цырульні, потым развозіў малако, працаваў на будоўлі, займаўся сельскагаспадарчай працай у Канзасе. Пад час Іспана-Амерыканскай вайны пайшоў у войска і ваяваў у 6 ілінойскай пяхотнай дывізіі, прыймаў удзел у высадцы ў Гуаніка (Пуэрта-Рыка) 25 ліпеня 1898 года. Пасля вайны Сэндберг спрабаваў паступіць у Вэст-Пойнт, але праваліў экзамен па матэматыцы. Ён вярнуўся дамоў і паступіў у каледж. Каледж ён кінуў у 1903 годзе не атрымаўшы дыплом, пайшоў працаваць служкай ў гатэль у Дэнверы. Потым быў грузчыкам вугалю ў Амахе.
У 1910 – 1912 г.г. стаў актывістам Сацыял-дэмакратычнай партыі, быў сакратаром мэра горада Мілуокі Эміля Сэйдэла. У офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі, у 1907 годзе ён пазнаёміўся з Ліліян Стэйхен, з якой ажаніўся ў наступным годзе. Хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі. З 1913 года жыў у Чыкага. Тут ён пачаў сваю кар’еру ў якасці журналіста газеты “Chicago Daily News”. Потым Сэндберг пачаў пісаць вершы, гісторыі, біяграфіі, навелы, творы дзіцячай літаратуры і агляды фільмаў. Адначасова ён сабраў і выдаў зборнік баладаў і фальклорных гісторый.
Большую частку жыцця Карл Сэндберг правёў у прадмесці Чыкага - Мідвэсце, перад тым як пераехаць у Паўночную Караліну ў 1945 годзе. Тут ён памёр у 1967 годзе.
Творчасць [правіць]
- In Reckless Ecstasy (1904) (паэзія)
- Chicago Poems (1916) (паэзія)
- Cornhuskers (1918) (паэзія)
- Smoke and Steel (1920) (паэзія)
- Rootabaga Stories (1920) (апавяданні для дзяцей)
- Slabs of the Sunburnt West (1922) (паэзія)
- More Rootabaga Stories (1923) (апавяданні для дзяцей)
- Selected Poems (1926) (паэзія)
- Abraham Lincoln: The Prairie Years (1926) (біяграфія)
- The American Songbag (1927) (народныя песні)
- Good Morning, America (1928) (паэзія)
- Steichen the Photographer (1929) (гісторыя)
- Mary Lincoln: Wife and Widow (1932) (біяграфія)
- The People, Yes (1936) (паэзія)
- Abraham Lincoln: The War Years (1939) (біяграфія)
- Home Front Memo (1943) (эсэ)
- The New American Songbag (1950) (народныя песні)
- Complete Poems (1950) (паэзія)
- Harvest Poems (1950) (паэзія)
- Always the Young Strangers (1953) (аўтабіяграфія)
- The Family of Man (1955) (выставачны каталог)
- Honey and Salt (1963) (паэзія)
- The Letters of Carl Sandburg (1968) (аўтабіяграфічная карэспандэнцыя)
- Breathing Tokens (1978) (паэзія)
- Ever the Winds of Chance (1983) (аўтабіяграфія)
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл Сэндберг