Карл Тэадор Эрнст Зібальд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Тэадор Эрнст фон Зібальд
ням.: Karl Theodor Ernst von Siebold
Siebold 1804-1885.jpg
Дата нараджэння:

16 лютага 1804(1804-02-16)

Месца нараджэння:

Вюрцбург

Дата смерці:

7 красавіка 1885(1885-04-07) (81 год)

Месца смерці:

Мюнхен

Краіна:

Flag of Germany.svg Германскі саюз

Навуковая сфера:

фізіялогія, заалогія

Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «C.Siebold».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Siebold».

Category:Karl Theodor Ernst von Siebold на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Карл Тэадор Эрнст фон Зібальд (ням.: Karl Theodor Ernst von Siebold; 16 лютага 1804, Вюрцбург — 7 красавіка 1885, Мюнхен) — германскі фізіёлаг і заолаг.

Вучыўся ў Гётынгене і ў Берліне.

У 1840 годзе Зібальд стаў прафесарам фізіялогіі і параўнальнай анатоміі ў Эрлангене, потым у Фрайбургу і Брэслау, дзе адначасова быў і дырэктарам Фізіялагічнага інстытута.

Для заснавання такога ж Інстытута ён быў запрошаны ў якасці прафесара фізіялогіі і параўнальнай анатоміі ў Мюнхен, дзе пазней стаў прафесарам заалогіі і першым дырэктарам Заалагічна-заатамічнага кабінета.

Зібальд унёс значны ўклад у развіццё заалогіі сваімі даследаваннямі па будове, ладу жыцця і размнажэнню ніжэйшых жывёл.

У 1849 годзе Зібальд пачаў выдаваць у Лейпцыгу разам з Альбертам Келікерам (1817-1905) «Zeitschrift fur wissenschaftliche Zoologie», адзін з лепшых заалагічных часопісаў.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Lehrbuch d. vergl. Anatomie d. wirbellosen Thiere» (Берлін, 1848)
  • «Ueber die Band— und Blassenwurmer» (Лейпцыг, 1854)
  • «Wahre Parthenogenesis bei Schmetterlingen und Bienen» (Лейпцыг, 1856)
  • «Beiträge zur Parthenogenesis der Arthropoden» (Лейпцыг, 1871)
  • «Die Süsswasserfische von Mitteleuropa» (Лейпцыг, 1863)
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).