Карл Фрыдрых фон Вайцзекер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Фрыдрых фон Вайцзекер
Carl Friedrich von Weizsäcker
Carl Friedrich von Weizsaecker.jpg
Дата нараджэння:

28 чэрвеня 1912({{padleft:1912|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})

Месца нараджэння:

Кіль

Дата смерці:

28 красавіка 2007({{padleft:2007|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (94 гадоў)

Месца смерці:

Q1368459?

Краіна:

Германія

Навуковая сфера:

фізіка

Вядомы як:

аўтар формулы Вайцзекера

Узнагароды і прэміі


Тэмплтанаўская прэмія (1989)
Медаль імя Макса Планка (1957)

Карл Фрыдрых фон Вайцзекер на ВікіСховішчы

Карл Фрыдрых фон ВАЙЦЗЕКЕР (ням.: Carl Friedrich von Weizsäcker ; 28 чэрвеня 1912, Кіль, Германія — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізік і філосаф. Тытулаваны барон. Удзельнічаў у спробах стварэння атамнай зброі ў Германіі ў час Другой сусветнай вайны.

Нарадзіўся ў сям'і нямецкага дыпламата Эрнста фон Вайцзекера. Старэйшы брат колішняга прэзідэнта Германіі Рыхарда фон Вайцзекера, бацька фізіка і даследчыка навакольнага асяроддзя Эрнста Ульрыха фон Вайцзекера, цесць колішняга генеральнага сакратара Сусветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзера.

З 1929 па 1933 Вайцзекер вывучаў фізіку, матэматыку і астраномію ў Берліне, Гётынгене і Лейпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вернерам Гайзенбергам і Нільсам Борам. Кансультантам яго доктарскай дысертацыі быў Генрых Хунд.

Сярод навуковых інтарэсаў гэтага вучонага былі даследаванні энергіі сувязі атамнага ядра і ядзерныя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бетэ вывеў формулу, якая апісвала ядзерныя працэсы ў зорках (формула Бетэ-Вайцзекера), а таксама апісаў цыклічныя працэсы сінтэзу ў зорках (працэс Бетэ-Вайцзекера, 1937).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]