Карл Яльмар Бранцінг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Яльмар Бранцінг

Карл Яльмар Бранцінг (шв. Karl Hjalmar Branting,23 лістапада 1860, Стакгольм — 24 лютага 1925, там жа) — шведскі палітык, першы прэм'ер-міністр Швецыі ад сацыял-дэмакратычнай партыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1921) — разам з Крысціянам Ланге.

[правіць] Біяграфія і палітычная дзейнасць

Скончыў Упсальскі ўніверсітэт. Адзін з заснавальнікаў (1889) і лідэраў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі (СДПШ), 2-га Інтэрнацыянала. У 1887—1917 (з перапынкамі) рэдактар ЦА СДПШ газеты «Сосіяль-дэмакратэн» («Social-Demokraten»). З 1896 дэпутат рыксдага. З 1907 старшыня Выканкама СДПШ.

З 1880. Дапамагаў рэвалюцыянерам Расіі. Неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі наведаў Петраград. Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю сустрэў варожа.

У 1920, 1921—1923 і 1924—1925 прэм'ер-міністр. Вёў СДПШ па рэфармісцкім шляху, змагаўся супраць рэвалюцыйнага крыла партыі (А. Пальм, А. Даніельсан, Ц. Хеглунд). Прымаў удзел у стварэнні Бернскага інтэрнацыяналу.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах