Карл II Анжуйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл II Анжуйскі
Charles II d'Anjou
Карл II Анжуйскі
Карл II
сцяг
Кароль Неапаля
1285 — 1309
Папярэднік: Карл I Анжуйскі
Пераемнік: Роберт Мудры
 
Нараджэнне: 1248({{padleft:1248|4|0}})
Неапаль, Неапалітанскае каралеўства
Смерць: 5 мая 1309({{padleft:1309|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:5|2|0}})
Неапаль
Дынастыя: Анжу-Сіцылійскі дом
Бацька: Карл I Анжуйскі
Маці: Беатрыс Праванская
Жонка: Марыя Венгерская

Карл II Анжуйскі (12485 мая 1309) — Кароль Неапаля, сын Карла I Анжуйскага.

У 1284 годзе трапіў у палон да Педра III, караля Арагона. Ні булы адлучэння Марціна IV, ні паход французаў не маглі прымусіць Педра III вызваліць Карла. Толькі ў 1288 годзе Якуб II,які б пасля смерці Педра III успадкаваў Сіцылію, вярнуў Карлу свабоду, вытаргаваў у яго закладнікаў і 30 тыс. марак срэбра. Насуперак абяцанню Карл аднавіў барацьбу супраць Арагона.

Якуб II, прызваны пасля смерці старэйшага брата, Альфонса III, да кіравання Арагонам (1291), перадачай Сіцыліі Карлу (1294) хацеў заключыць мір з Рымам, Анжуйскім домам і Францыяй, але адначасова заклікаў таксама свайго малодшага брата Федэрыга II да кіравання Сіцыліяй.

Барацьба з-за вострава працягвалася да самай смерці Карла.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Марыя Венгерская (12571323), дачка Іштвана (Стэфана) V (1239—1272), караля Венгрыі (1270—1272). Праз яе Анжу-Сіцылійскі дом атрымаў права на прастол Венгрыі пасля спынення дынастыі Арпадаў. Меў 14 дзяцей, з якіх характэрны:

  • Карл Мартэл (08.09.1271 — 12.08.1295) — быў каранаваны ў 1291 г. у якасці караля Венгрыі пасля смерці свайго дзядзькі з матчынай лініі Ласла IV, але фактычна не кіраваў (у Венгрыі каралём быў абраны Андраш III). Сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288 — 16.07.1342) здолеў дамагчыся венгерскай кароны, заснаваўшы Анжуйскую дынастыю, якая валадарыла ў Венгрыі да 1395 г.
  • Людовік (09.02.1275 — 19.08.1297) адмовіўся ад дынастычных правоў дзеля служэння Царкве, скончыў жыццё біскупам Тулузы. Кананізаваны.
  • Роберт (1277 + 16/19.01.1343), кароль Неапалю з 1309 г.
  • Філіп (10.11.1278 — 26.12.1332), прынц Таранта. Па другой жонцы князь Ахаі і тытулярны імператар Лацінскай Канстанцінопальскай імперыі. Адзін з яго сыноў Людовік Таранцкі (1308 — 25.05.1362) — другі муж і суправіцель Джаваны I.
  • Іаан (1294 — 05.04.1336), герцаг Дураца. Заснаваная ім лінія Анжуйскай дынастыі (лінія Дураца) кіравала Неапалем у 1382—1435 гг. у асобе Карла III Малога, Уладзіслава і Джаваны II.
  • Маргарыта (1273 — 31.12.1299) — першая жонка Карла Валуа, прынесла яму ў пасаг Анжу і Мэн, маці Філіпа VI, першага караля Францыі з дынастыі Валуа.
  • Бланка (1280 — 14.10.1310) — жонка Хаймэ II (1267—1327), караля Арагона (1291—1327) і Сіцыліі (1285—1295)
  • Элеанора (1289 — 09.08.1341) — жонка Федэрыга II (1272—1336), караля Сіцыліі з 1295 г, заснавальніка Сіцылійскай лініі Арагонскага дому
  • Марыя (1290—1347) — жонка Санча I (1276—1324), караля Маёркі