Карл IV Люксембургскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл IV
ням.: Karl IV, чэшск.: Karel IV.
Карл IV
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
5 красавіка 1355 — 29 лістапада 1378
Каранацыя: 5 красавіка 1355, Латэранскі сабор, Рым, Італія
Папярэднік: Людвіг IV
Пераемнік: Жыгімонт
кароль Германіі
11 ліпеня 1346 — 29 лістапада 1378
Каранацыя: 26 лістапада 1346, Бон
паўторная каранацыя:
25 ліпеня 1349, Ахен
Папярэднік: Людвіг IV
Пераемнік: Венцель
кароль Чэхіі
26 жніўня 1346 — 29 лістапада 1378
(пад імем Карэл I)
Каранацыя: 2 верасня 1347, Прага
Папярэднік: Ян Сляпы Люксембургскі
Пераемнік: Вацлаў IV
 
Нараджэнне: 14 мая 1316(1316-05-14)
Прага, Чэхія
Смерць: 29 лістапада 1378(1378-11-29) (62 гады)
Прага, Чэхія
Дынастыя: Люксембургі
Імя пры нараджэнні: Вацлаў
Бацька: Ян Люксембургскі
Маці: Елізавета (Элішка) Чэшская
Жонка: 1-я: Бланка Валуа
2-я: Ганна Пфальцская
3-я: Ганна Швайдніцкая
4-я: Елізавета Памеранская
Дзеці: Ад 1-га шлюбу:
дочкі: Маргарыта, Катрын
Ад 2-га шлюбу:
сын: Венцэль
Ад 3-га шлюбу:
сын: Вацлаў (Венцэль)
дачка: Елізавета
Ад 4-га шлюбу:
сыны: Жыгімонт, Іаган, Карл, Генрых
дочкі: Ганна, Маргарыта

Карл IV (ням.: Karl IV, чэшск.: Karel IV.; 14 мая 1316, Прага — 29 лістапада 1378, Прага) — кароль Германіі з 11 ліпеня 1346, кароль Чэхіі з 26 жніўня 1346 пад імем Карэл I (каранаваны 2 верасня 1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 красавіка 1355.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын чэшскага караля Іаана Сляпога з Люксембургскай дынастыі і князёўны Элішкі Пржэмыслаўны, нарадзіўся ў 1316 годзе ў Празе, пры нараджэнні быў названы Вацлаў/Венцэль (чэшск.: Václav, ням.: Wenzel, руск.: Вячаслаў). Выхоўваўся ў Парыжы. У 15-летнім узросце (1331) быў прызначаны намеснікам у створаным яго бацькам каралеўстве ў Паўночнай Італіі і сутыкнуўся там з супраціўленнем і інтрыгамі. У 18 гадоў (1334) стаў намеснікам бацькі ў Чэхіі. З прычыны выгнання яго брата Іагана з Тыроля і часовага кіравання Карлам гэтай краінай, на якую меў віды Баварскі дом, узнік глыбокі разлад паміж Вітэльсбахамі і Люксембургамі, які прывёў да шэрагу войн.

З імем Карла звязаны «залатое стагоддзе» Чэхіі. Ён добра ведаў чэшскую мову, клапаціўся пра развіццё гарадоў і шмат увагі надаваў сельскай гаспадарцы. Карл завёз у Чэхію вінаградную лазу з Бургундыі і слівовыя дрэвы з Латарынгіі, уладкаваў вадаёмы для гадоўлі рыб: так з'явіліся знакамітыя чэшскія карпы.

Карл застаўся ў гісторыі як аўтар першай у сярэднявечнай Еўропе свецкай аўтабіяграфіі і ініцыятар складання новай гістарычнай хронікі.

Абранне каралём[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ пры жыцці імператара Людвіга IV Баварскага, Карл, з дапамогай Папы Клімента VI, дамогся абрання пяццю курфюрстамі германскім каралём. Пры гэтым ён пайшоў на падпісанне абмежавальных умоў, у выкананні якіх прымушаны быў прынесці клятву Папе ў Авіньёне. Тым не менш, пасля смерці імператара (1347) Карлу не атрымалася адразу ўзысці на імперскі трон. Па пачыне Вітэльсбахаў быў абраны каралём Эдуард III англійскі, калі ж той адмовіўся — маркграф мейсенскі Фрыдрых II Суровы, затым граф Гюнтэр фон Шварцбург, які неўзабаве цяжка захварэў, пагадзіўся адрачыся за грошы, і памёр. 25 ліпеня 1349 Карл IV паўторна каранаваўся ў Ахене. З Вітэльсбахамі Карл IV прымірыўся жаніцьбай на Ганне, дачцы курфюрста пфальцскага, і абяцаннем пасялення іх у Брандэнбургу дзе ён сам, тым часам, апекваў Лжэ-Вальдэмара.

Карл IV пайшоў на вялікія саступкі князям. У Залатой буле 1356 года курфюрсты атрымалі амаль суверэнныя правы ў сваіх княствах. Парадкаванне абрання на прастол ухіліла ўмяшанне Папы пры выбарах, што выклікала разлад з авіньёнскім дваром. Канфлікт з Папай быў уладжаны дараваннемдзесяціны і выданнем так званай каралінскай булы для абароны льготаў духавенства.

Значнай заслугай Карла IV стала заснавенне саюзаў земскага свету.

Паходы ў Італію[правіць | правіць зыходнік]

Два разу Карл IV здзяйсняў паходы ў Італію: у 1354 годзе, каб каранавацца ў Мілане каралём і ў Рыме імператарам (1355), у другі раз — у інтарэсах Папы, для вайны з міланскімі Вісконці. Але пра развіццё свайго спадчыннага ўладання, Чэхіі, Карл клапаціўся больш, чым пра імперыю.

Пабудаваны Карлам замак Карлштэйн.

Пасланы Карлам у якасці палоннага ў Авіньён, Кола ды Рыенца пагадніўся з Інакенціем VI, і вярнуўся ў Італію ўвосень 1353 года як прадстаўнік пантыфіка, каб супрацоўнічаць з іспанскім кардыналам, але смог толькі здабыць ганебную смерць на прыступках Капітолія. Гібан пісаў пра гэта: «Капітолій стаяў зараз на крыві Рыенцы, калі Карл IV спусціўся з Альп, каб каранавацца каронай Італіі і Імперыі».

Петрарка верыў у Карла IV, але затым глыбока ў ім расчараваўся. Карл быў каранаваны ў Рыме кардыналам Остыі ў велікодны дзень 1355 года, а затым вярнуўся ў Прагу, як пісаў паэт: «з каронай, якую ён атрымаў без адзінага ўдару мяча, з кашалём, поўным манет, які ён прывёз пустым; але з малой славай за добрыя справы, і з вялікай ганьбай за зневажэнне імператарскай велічы. О! калі б твой прадзед і дзед сустрэлі цябе на альпійскім перавале, што б яны сказалі, ты падумаў? Імператар рымлян па імі, па праўдзе ты ўсяго толькі кароль багемскі»[1].

Кіраванне ў Германіі[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Карлу IV у Карлава Моста ў Празе.

Дваранству ў гарадах ён даў шмат палёгак; у 1350 годзе выдаў новае ўкладанне, якое, аднак, пазней прымушаны быў адмяніць, заахвочваў горназаводства і земляробства, зрабіў Влтаву да Эльбы суднаходнай, пабудаваў у Празе «новы горад» (Новае места), Градчаны, і знакаміты пражскі Карлаў мост, заснаваў там архібіскупства і ў 1348 годзе першы ў імперыі ўніверсітэт (па ўзоры парыжскага), прыцягнуў у Прагу вялікую колькасць мастакоў і рамеснікаў.

Праз першую сваю жонку, са згоды Вітэльсбахаў, забяспечыў сабе вялікую частку Верхняга Пфальца; праз другую жонку, Ганну Яворскую, набыў княствы Явор і Свідніца (1368); годам раней ён купіў Лужыцкую зямлю. Майстэрска скарыстаўшыся разладамі ў доме Вітэльсбахаў, Карл здолеў дамагчыся завяшчанні сабе брадэнбургскай маркі маркграфамі Людовікам і Атонам (1368), а неўзабаве пасля таго (1373) пакінуты адзін у жывых Атон, за ўзнагароду, павінен быў адмовіцца ад маркі.

За вялікія сумы грошай і пасля доўгіх высілкаў Карл IV дамогся абрання свайго сына Венцэля сваім пераемнікам (1376). Вялікія выдаткі Карла IV прымушалі яго абкладаць цяжкімі падаткамі і закладваць імперскія гарады, што павяло да заснавання швабскага гарадскога саюза (1376). Паміраючы ў Празе, Карл пакінуў Чэхію, Сілезію і рымскую карону Венцэлю, Брандэнбург — Жыгімонту, Лужыцкія землі — Іагану, трэцяму са сваіх сыноў.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Pelzel. Lebensgeschichte Kaiser Karls IV. — Прага, 1780.
  • Deutsche Reichstagsakten unter König Wenzel. / Ю. Вейцзеккер. — Мюнхен, 1867.
  • Scholz. Die Erwerbung der Mark Brandenburg durch Karl IV. — Бреслау, 1874.
  • Friedjung. Kaiser Karl IV und sein Anteil am geistigen Leben seiner Zeit. — Вена, 1876.
  • Bohmer. Regesten des Kaiserreichs unter Karl IV, 1346—78. / Ред. Хубер. — Инсбрук, 1877; дополнения — 1890.
  • Werunsky, Emil. Geschichte Kaiser Karls lV und seiner Zeit. — Тт. I—III. — Инсбрук, 1880—1892.
  • Acta Karoli IV imperatoris inedita. / Ф. Ф. Циммерман. — Инсбрук, 1891.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Пулкава — афіцыйны храніст эпохі Карла IV.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons


 Папярэднік 
Людвіг IV
  кароль Германіі
13461347, 13491376
Пераемнік
Венцэль
  імператар Свяшчэннай
Рымскай імперыі

13551378
 Папярэднік 
Ян Люксембургскі
  кароль Чэхіі 
13461378
 Папярэднік 
Ян Люксембургскі
  герцаг Люксембурга 
13461353
 Пераемнік 
Венцэль I
 Папярэднік 
Ян Люксембургскі
  маркграф Маравіі 
13461378
 Пераемнік 
Ян Індржых
 Папярэднік 
Атон V
  маркграф Брандэнбурга 
13731378
 Пераемнік 
Жыгімонт
Holy Roman Empire crown dsc02909.jpg Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людвіг IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі