Карл IV Тэадор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл IV Тэадор
Karl Theodor
Карл IV Тэадор
сцяг
6-ы курфюрст Баварыі
30 снежня 1777 — 16 лютага 1799
(пад імем Карл II)
Папярэднік: Максіміліян III Іосіф
Пераемнік: Максіміліян IV Іосіф
7-ы пфальцграф Зульцбахскі
20 ліпеня 1733 — 16 лютага 1799
Папярэднік: Іаган Хрысціян Пфальц-Зульцбахскі (1700-1733)
Пераемнік: Максіміліян I Іосіф (1756-1825)
сцяг
21-ы курфюрст Пфальцскі
31 снежня 1742 — 16 лютага 1799
(пад імем Карл IV)
Папярэднік: Карл III Філіп (1661-1742)
Пераемнік: Максіміліян I Іосіф
сцяг
15-ы герцаг Юліха
31 снежня 1742 — 1794
Папярэднік: Карл III Філіп (1661-1742)
Пераемнік: герцагства ліквідавана
сцяг
12-ы герцаг Берга
31 снежня 1742 — 1794
Папярэднік: Карл III Філіп (1661-1742)
Пераемнік: Максіміліян I Іосіф
 
Веравызнанне: каталіцызм
Нараджэнне: 10 снежня 1724({{padleft:1724|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:10|2|0}})
замак Дрогенбос, каля Бруселя
Смерць: 16 лютага 1799({{padleft:1799|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:16|2|0}}) (74 гады)
Мюнхен
Пахаваны: Тэатынеркірхэ, Мюнхен
Род: Вітэльсбахі
Бацька: Іаган Хрысціян Пфальц-Зульцбахскі (1700—1733)
Маці: Мар'яна Генрыэта Леапальдзіна дэ ла Тур д’Авернь(1708—1728)
Жонка: з 1742 Елізавета Зульцбахская (1721—1794),

з 1795 Леапальдзіна Мадэнская (1776—1848)

Карл Філіп Тэадор (ням.: Karl (oder Carl) Philipp Theodor; 10 снежня 1724, замак Дрогенбос, каля Бруселя — 16 лютага 1799, Мюнхен) — герцаг Юліх-Берга, курфюрст Пфальца з 1742 года (як Карл IV Тэадор), па выніках войны за баварскую спадчыну (з 1777 года) — курфюрст Баварыі (як Карл II Тэадор).

Карл Тэадор быў сынам Іагана Хрысціяна Пфальц-Зульцбахскага і Марыі Генрыэты дэ ла Тур д’Авернь, спадчынніцы маркграфства Бергенскага (па лініі маці, з дому Ліняў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці маці ў 1728 годзе Карл Тэадор у 4-летнім узросце атрымаў у спадчыну маркграфства Берген-оп-Зом, гарадок у Паўночным Брабанце. Праз 5 лёт памёр яго бацька і маленькі Карл Тэадор стаў пфальцграфам Зульцбахскім.

31 снежня 1742 года памёр курфюрст Пфальцскі Карл III Філіп, апошні прадстаўнік лініі пфальцграфаў Нойбургскіх дынастыі Вітэльсбахаў і тытул курфюрста перайшоў у наступную па старшынстве лінію гэтага дому пфальцграфаў Зульцбахскіх. Так Карл Тэадор стаў курфюрстам Пфальца пад імем Карл IV.

Карл Тэадор быў адным з асвечаных манархаў Еўропы. Больш за ўсё яго займала падтрыманне Мангейма на ўзроўні іншых еўрапейскіх сталіц эпохі Асветніцтва. Ён заснаваў у Мангейме акадэміі навук і выяўленчых мастацтваў, апекваў прыдворных музыкантаў, шчодра адорваў Вальтэра і перапісваўся з ім. На лета перабіраўся са сваім дваром з Мангеймскай рэзідэнцыі ў Шветцынген.

Разам з тытулам курфюрста да яго перайшоў таксама тытул герцага Юліха і Берга. Сведчанне архітэктурных густаў Карла Тэадора — мініяцюрны палац Бенрат, выбудаваны ім для пражывання падчас прыездаў у Юліх-Берг.

У 1777 годзе пасля смерці апошняга курфюрста Баварыі з баварскай лініі Вітэльсбахаў Максіміліяна III Іосіфа Карл Тэадор стаў курфюрстам і герцагам Баварыі пад імем Карл II і пераехаў у Мюнхен, што справакавала г.з. бульбяную вайну. Карл IV Тэадор пахаваны ў крыпце Тэатынеркірхэ ў Мюнхене.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]