З пляцоўкі Вікіпедыя.
Карл VIII (фр. Charles VIII, па мянушцы Ласкавы фр. L'Affable) (30 чэрвеня 1470 - 7 красавіка 1498) — кароль Францыі з 1483, з дынастыі Валуа. Успадкаваў свайму бацьку, Людовіку XI, ва ўзросце трынаццаці гадоў.
Карл VIII пакінуў Францыю ў даўгах і ў бязладзіцы ў выніку сваіх нерэалістычных амбіцый. Аднак у выніку яго кіравання ўзмацніліся культурныя сувязі з Італіяй, якія падахвочвалі французскае мастацтва і літаратуру да развіцця. Далучэнне Брэтані канчаткова завяршыла працэс аб'яднання Францыі.
- Ségur, «Histoire de Charles VIII» (П., 1835)
- De Cherrier, «Histoire de Charles VIII» (1868, т. I)
- Pélicier, «Essai sur le gouvernement de la dame de Beaujeu» (1882).