Кармісош

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кармісош
Кормисош
хан Балгарыі
753 — 756
Папярэднік Севар
Пераемнік Вінех

Нараджэнне VII стагоддзе
Смерць 756
Род Вакіл
Бацька unknown (?)[d][1]

Кармісош (балг.: Кормисош) — хан Балгарыі з роду Вакіл з 753 па 756 год. З яго кіраваннем звязаны факты змянення кіруючай дынастыі Дула, пачатак крызісу Балгарскай дзяржавы і працяглыя бітвы з Візантыяй.

У Імянніку балгарскіх ханаў пра яго сказана:

" Сии же князь измени родъ Дулов, рекше Вихтунь. "

З прычыны таго, што не захавался дакладныя звестак існуюць 2 гіпотэзы чаму прадстаўнікі ханскага роду не працягнулі займаць месца кіраўніка: або хан Севар не пакінуў спадчынніка, або быў здзейснены першы з чаргі пераваротаў у Балгарскай дзяржаве і на прастол ўзышоў хан Кармісош.

Нагодай да балгара-візантыйскіх канфліктаў сталі дзеянні імператара Канстанціна V па ўмацаванні і аднаўленню крэпасцей у Фракіі каля мяжы з Балгарыяй. Візантыя плаціла даніну Балгарыі яшчэ з часоў Тэрвела і хан Кармісош заявіў, што імператар павінен павялічыць даніну за кошт новых крэпасцей. Імператар адмовіўся, на што Кармісош адказаў паходам на Візантыю, што з іншага боку справакавала пачатак дзевяці паходаў імператара Канстанціна V на Балгарскае ханства.

Балгарскія войскі дайшлі да Канстанцінопаля, у бітве каля якога войскі Кармісоша былі разбіты. Гэта хутчэй за ўсё і паслужыла прычынай спынення яго кіравання. Дакладных звестак няма, але хутчэй за ўсё ён быў зрынуты ў выніку перавароту.

Зноскі

Літаратура

  • Андреев, Й. Болгарские ханы и цари (VII-XIV в.). София, 1987