Карміцелька

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Будучы кароль Людовік XIV на руках сваёй карміцелькі

Карміцелькажанчына, якую наймаюць для кармлення грудзьмі чужога дзіцяці (і, часам, для догляду за ім).

Карміцельку наймаюць калі маці не можа карміць дзіця грудзьмі ці не хоча гэтага рабіць. Дзеці, якія выкармлены малаком адной жанчыны, называюцца малочнымі братамі і сёстрамі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Карміцелька можа быць запрошана, калі маці дзіцяці не можа ці не хоча карміць грудзьмі свайго дзіцяці. Прычыны разнастайныя і могуць вагацца ад сур'ёзных хранічных захворванняў, такіх як рак, на час яго лячэння, да асцярогі, што з-за кармлення грудзі страціць форму. Акрамя таго, прычынай запрашэння карміцелькі можа быць прыём хімічных і лекавых прэпаратаў, калі прэпарат змяняе склад мацярынскага малака.

Карміцелька таксама патрабуецца ў выпадку недастатковай колькасці малака ў маці, г.зн. маці адчувае сябе няздольнай адэкватна карміць сваё дзіця, асабліва пасля нараджэння двайнят. Карміцелькі, як правіла, сустракаюцца часцей у месцах, дзе высокі ўзровень мацярынскай смяротнасці[1].

Зноскі

  1. Beeton, Mrs Isabella (1861 (1st Edition)). Mrs Beeton's Book of Household Management. London: S. O. Beeton, 18 Bouverie Street, London EC. pp. 1022–1024. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]