Карней Чукоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карней Чукоўскі, партрэт І. Рэпіна (1910)

Карней Іванавіч ЧУКОЎСКІ (руск.: Корне́й Ива́нович Чуко́вский, сапр. Мікалай Васілевіч Карнейчукоў; 31.3.1882, Санкт-Пецярбург28.10.1969) — рускі пісьменнік, крытык, дзіцячы паэт, літаратуразнавец, перакладчык. Доктар філалагічных навук (1957).

Змест

[правіць] Творчасць

Аўтар казак у вершах «Кракадзіл» (1916), «Мыйдадзір» (1923), «Тараканішча» (1923), «Муха-цакатуха» (1924), «Бармалей» (1925), «Тэлефон», «Хвядорына гора» (абедзве 1926), «Айбаліт» (1929), «Лімпапо» (1935).

Галоўныя асаблівасці яго паэтычнага свету — багацце і зменлівасць зрокавых вобразаў, мілагучнасць паэтычнай мовы, рухомасць рытму, дакладнасць і лаканічнасць паэтычнага выказвання, гульнёвы характар вершаваных твораў.

Карней Чукоўскі — адзін з заснавальнікаў савецкай школы тэорыі мастацкага перакладу («Прынцыпы мастацкага перакладу», 1919; «Высокае майстэрства», 1941), яму належаць выдатныя пераклады У. Уітмена (1907, «Мой Уітмен», 2-е выд. 1969).

Аўтар даследавання «Майстэрства Някрасава» (1952, Ленінская прэмія 1962), літаратурна-крытычнага эсэ пра пісьменнікаў і дзеячаў культуры (кніга «Сучаснікі», 1962).

[правіць] Выбраная бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1-6. М., 1965-69.
  • От двух до пяти. Мн., 1982.

[правіць] Беларускія пераклады

  • Майдадзір. Мн., 1953.
  • Казкі. Мн., 1959.

На беларускую мову творы К. Чукоўскага перакладалі Ю. Гаўрук, У. Дубоўка, А. 3арыцкі, А. Куляшоў, Я. Сіпакоў і інш.

[правіць] Літаратура

  • Петровский М. Книга о Корнее Чуковском. - М., 1966.
  • Смирнова В. О детях и для детей. 2-е изд. - М., 1967.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах