Каробачка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Каробачка — сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця.
Уласціва многім відам (напр., мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагаездавая з пасценнымі (фіялкавыя (Violaceae), званочкавыя) ці з цэнтральнымі (гваздзіковыя) насенняносцамі.
Каробачкай называюць таксама частку спарагонія імхоў, дзе знаходзяцца споры.