Карозія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карозія

Карозія (ад лац.: Corrosio) — самаадвольнае разбурэнне металаў у выніку хімічнага або фізіка-хімічнага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем. У агульным выпадку гэта разбурэнне любога матэрыялу: метал, кераміка, дрэва або палімер. Прычынай карозіі служыць тэрмадынамічная няўстойлівасць канструкцыйных матэрыялаў да ўздзеяння рэчываў, якія знаходзяцца ў кантактуемым з імі асяроддзі. Прыклад — кіслародная карозія жалеза ў вадзе: 4Fe + 6H2O + 3O2 = 4Fe(OH)3. Гідратаваны аксід жалеза Fe(OH)3 з’яўляецца іржой.

У паўсядзённым жыцці для сплаваў жалеза (сталей) часцей выкарыстоўваюць тэрмін «іржаўленне». Менш вядомыя выпадкі карозіі палімераў. У дачыненні да іх існуе паняцце «старэнне», аналагічнае тэрміну «карозія» для металаў. Напрыклад, старэнне гумы з-за ўзаемадзеяння з кіслародам паветра або разбурэнне некаторых пластыкаў пад уздзеяннем атмасферных ападкаў, а таксама біялагічная карозія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jones, Denny (1996). Principles and Prevention of Corrosion (2nd edition ed.). Upper Saddle River, New Jersey: Prentice Hall. ISBN 0-13-359993-0.
  • Каро́зія // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. — Т. 2: Г — К / [рэдактар А. Я. Баханькоў]. — С. 645. — 765 с.
  • Корро́зия // Энциклопедический словарь по металлургии: Справочное издание. В 2-х т. Т. 1: А — О / Н. П. Лякишев и др. — М.: «Интермет Инжиниринг», 2000. — С. 230—233. — 412 с. — 500 экз. — ISBN 5-89594-037-4. (руск.)
  • Корро́зия мета́ллов // Большая политехническая энциклопедия / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 179. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3. (руск.)