Карпата-Руская праваслаўная царква
Карпата-Руская праваслаўная царква, праваслаўная юрысдыкцыя ў выглядзе самакіравальнай епархіі ў складзе Канстанцінопальскага Патрыярхата ў ЗША. Яе узнікненне звязана з эміграцыяй у ЗША грэка-католікаў Прыкарпацця і Закарпацця. Эмігратаў суправаджалі свяшчэннікі, якія маглі быць жанаты, што выклікала незадаволенасцць у каталіцкага епіскапата ЗША. У сувязі з гэтым Ватыкан у 1929 годзе выдае пастанову Cum Data Fuerit, згодна з якой наварукапожаныя грэка-каталіцкія свяшчэннікі абавязаны былі выконваць цэлібат. У сваю чаргу гэты крок выклікаў абурэнне карпата-рускага грамадства. Таму 23 лістапада 1937 года ў Пітсубрге (Пенсільванія) прайшоў царкоўны сабор, на якім былі прадстаўлены 37 прыходаў, які вырашыў разарваць унію з Ватыканам і вярнуцца ў праваслаўе.
З гэтых прыходаў была створана новая епархія, епіскапам якой быў абраны Арэст Чарнок. Ен звярнуўся да Канстанцінопальского патрыярха Веніяміна І з просьбай прыняць епархію ў сваю юрысдыкцыю. Гэта і было зроблена ў 1938 годзе.
Цэнтрам епархіі з'яўляецца Джонстаўн (Пенсільванія). Там існуе духоўная семінарыя, кафедральны сабор Хрыста-Выратавальніка. Зарад у складзе епархіі 75 прыходаў, 3 місіі, якія аб'ядноўваюць больш за 50 тысяч чалавек. У Такседа (штат Нью-Ёрк) існуе мужчынскі манастыр Благавешчання, заснаваны ў 1978 годзе.
Епіскапат:
Епархіяльныя епіскапы:
- Арэст (Чарнок) (1937-1977)
- Іаан (Марцін) (1977-1984)
- Нікалай (Сміско) (з 1985)
Епіскапы-памочнікі:
- Пётр (Шыманскі) (1963 - 1964)
- Іаан (Марцін) (1966 - 1977)
