Карпо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карпо
стар.-грэч.: Καρπώ
Сфера ўплыву пара года
Пол жанчына
Бацька Зеўс
Маці Феміда
Браты і сёстры Фало

Карпо (стар.-грэч.: Καρπώ «багатая на плады») — багіня пор года ў грэчаскай міфалогіі. Адна з Ор у Афінах[1]. Дачка Зеўса і Феміды[2]. Лічылася спадарожніцай Афрадыты.

У мастацтве малявалася ў выглядзе маладой цудоўнай дзяўчыны (часам разам з Фало), упрыгожанай рознымі пладамі адпаведнай пары года.

30 сакавіка 2005 года імя багіні атрымаў натуральны спадарожнік Юпітэра[3].

Зноскі

  1. Паўсаній. Апісанне Элады IX 35, 2
  2. Гігін. Міфы 183
  3. IAUC 8502: Satellites of Jupiter