Карсары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Статуя карсара Рабера Сюркуфа ў Сен-Мало, Францыя

Карса́ры (франц. Corsaires, тур. Korsanlar) - французскія і асманскія капёры. Слова часцяком ўжываецца і ў дачыненні капёраў іншых краін.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне слова "карсар" з'яўляецца спрэчным. Відавочна яно паходзіць ад арабскага слова القراصنة "піраты". У французскую мову яно трапіла праз італьянскую.

Францыя[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі практыка легальнага дазволу прыватным асобам займацца пірацтвам і разбоем у дачыненні да праціўніка бярэ пачатак у XII ст. Аднак да XVI ст. яна была вельмі абмежаванай. Многія карсары атрымоўвалі дазвол на пірацтва, аднак на самой справе займаліся гандлем або кантрабандай, паколькі сапраўдныя напады на праціўніка з'яўляліся небяспечнымі і, хутчэй, былі накіраваны на кампенсацыю магчымых страт з-за вайны.

Пірацкі промысел на паўночным захадзе Францыі ажывіўся толькі пад час рэвалюцыі ў Нідэрландах, калі іспанскія ўлады стымулявалі прыватнікаў нападаць на галандскія караблі. Акрамя таго, Францыя сама падтрымлівала прыватныя рэйды супраць іспанцаў. З 1521 да 1795 гг. адбылося 13 афіцыйных войн паміж гэтымі дзяржавамі. Слабасць французскага каралеўскага флота вымусіла французскіх манархаў першапачаткова рабіць стаўку на карсараў. Падобна англійскім капёрам, французы арганізоўвалі экспедыцыі ў Новы Свет, дзе хутка абагачаліся дзякуючы рабаўніцтву іспанскіх гандлёвых суднаў і цывільных паселішчаў.

Найбольш вядомы французскі карсар XVI ст. - Жан-Франсуа дэ Ла-Рок Раберваль (каля 1500 - 1560 гг.). Ён быў асабістым сябрам караля Францыска, адным са стваральнікаў французскай калоніі ў Канадзе. У 1540-ых гг. Раберваль здзейсніў некалькі жорсткіх нападаў на іспанскія гарады ўздоўж Карыбскага ўзбярэжжа.

У XVII ст. у сувязі з экспансіяй Францыі ў Карыбскім моры, да французскіх карсараў далучаліся буканьеры. На іх рабілася стаўка пры абароне французскіх калоній. Значныя прыбыткі, якія атрымоўвалі піраты, вымусілі дзяржаўныя ўлады рэгламентаваць выдачу патэнтаў на карсарскі промысел. Акрамя першага невысокага ўнёску прыватныя асобы, што займаліся легальным пірацтвам, павінны былі аддаваць частку здабычы на дзяржаўныя патрэбы (ў пэўны час яна магла дасягаць чвэрці і нават трэці ад захопленага). Паступленні ў скарб былі такімі вялікімі, што ваенна-марское міністэрства разлічвала на іх для задавальнення патрэб каралеўскага флота. Карсарам загадвалася рабіць напады толькі на караблі і паселішчы тых дзяржаў, з якімі Францыя вядзе вайну. У іншым выпадку яны прызнаваліся звычайнымі піратамі.

Пасля 1713 г. асноўным праціўнікам Францыі стала Вялікабрытанія, якая мела значна лепшы каралеўскі флот і добра ўмацаваныя калоніі. Занятак разбоем у Карыбскім моры стаў не столькі прыбытковым, колькі небяспечным. Гэта вымусіла значную частку карсараў перамясціць цэнтр сваёй актыўнасці ў Індыйскі акіян, дзе яны адыгрывалі істотную ролю да заканчэння Напалеонаўскіх войн.

Асманская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. Берберскія карсары

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]