Карчма з Хвоева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Карчма з Хвоева
53°49′45″ пн. ш. 27°22′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка карчма
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000383шыфр 612Г000383
Матэрыял драўніна
Map

Карчма — помнік драўлянай народнай архітэктуры XIX стагоддзя з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо, дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карчма была пабудавана каля дарогі Сноў — Савічы прыкладна ў сярэдзіне XIX ст. У канцы XIX — пачатку XX ст. карчму арандавала ў мясцовага пана яўрэйская сям’я. У сярэдзіне XX стагоддзя ў будынку знаходзілася пачатковая школа.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Зрубная пабудова прамавугольная ў плане са складанай унутранай планіроўкай: сені, гасцявы пакой, кухня, падсобнае памяшканне, шынок. Бярвёны зруба часаныя на два канты. Злучэнне вуглоў «у чашку» з астаткам. Дах двухсхільны, накрыты чаротам. Да галоўнага ўваходу вядзе каменны ганак на чатыры прыступкі і з навесам на двух слупах. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]