Карым Бензема

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Карым Бензема
Karim Benzema.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карым Мустафа Бензема
Мянушка El Gato (Кот)[1][2][3]
Нарадзіўся 19 снежня 1987({{padleft:1987|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (26 гадоў)
Ліён, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 187[4]
Вага 81[5]
Пазіцыя нападаючы
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Нумар 9
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1995—1996 Сцяг Францыі Брон Тэраён
1996—2004 Сцяг Францыі Ліён
Клубная кар'ера*
2004—2009 Сцяг Францыі Ліён 112 (43)
2009—н.ч. Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 159 (72)
Нацыянальная зборная**
2003—2004 Сцяг Францыі Францыя (да 17) 2 (1)
2004—2005 Сцяг Францыі Францыя (да 18) 16 (14)
2005—2006 Сцяг Францыі Францыя (да 19) 8 (4)
2006—2007 Сцяг Францыі Францыя (да 21) 5 (0)
2007—н.ч. Сцяг Францыі Францыя 67 (23)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 11 чэрвеня 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 17 чэрвеня 2014.

Карым Бензема (фр.: Karim Benzema, араб.: كريم بنزيمة; 19 снежня 1987, Ліён, Францыя) — французскі футбаліст алжырскага паходжання, нападнік іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Францыі. У асноўным Карым гуляе ў якасці нападніка, аднак можа згуляць і на пазіцыі ўскрайняга вінгера, таксама вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасцямі[6].

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Бензема з'яўляецца сынам эмігрантаў з беднай алжырскай вёсачкі, нарадзіўся ў паўночным прыгарадзе Ліёна. У яго бацькоў, Гафіда і Малікі, дзевяць дзяцей, пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі. Сям'я Бензема жыла даволі сціпла ў невялікім доме ў цэнтры Бро Тэраёна, раёне з высокім узроўнем беспрацоўя. Ва ўзросце васьмі гадоў ён пачаў гуляць за мясцовы клуб «Бро Тэраён», дзе яго хутка заўважылі, дзякуючы яго здольнасцям, якія былі відавочна вышэй сярэдняга ўзроўню.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

«Ліён»[правіць | правіць зыходнік]

Яму было 9 гадоў, калі ён патрапіў у сістэму падрыхтоўкі «Ліёна», і ўсяго 17, калі ён стаў адным з лепшых ігракоў рэзерву гэтай каманды, забіваючы па тры дзесяткі галоў за сезон. У снежні 2004 года Карым трапіў у асноўную каманду «Ліёна», 15 студзеня 2005 года на хатнім стадыёне «Жэрлан» Карым дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі.

У самым пачатку кар'еры Бензема любілі параўноўваць з Давідам Трэзэге за здольнасць абыходзіць абарону, але неўзабаве яго сталі ўжо параўноўваць з Зінэдзінам Зіданам, адным з лепшых футбалістаў у гісторыі Францыі, які таксама мае кабільскае паходжанне. У сезоне 2005—2006 гадоў Бензема адкрыў лік сваім мячам у французскай лізе, гэта значыць на апошняй хвіліне матчу ён засмуціў брамніка «Аяча». У сезоне 2006—2007 гадоў Бензема стаў асноўным нападнікам «Ліёна». Ён згуляў у 21 гульні і забіў 5 галоў.

На наступны сезоне Карым забіў 20 галоў у чэмпіянаце Францыі і стаў лепшым бамбардзірам, і адным з лідараў сваёй каманды. У прэсе з'явілася інфармацыя пра цікавасць да Бенземы з боку вядучых клубаў Еўропы, як «Рэал», «Ювентус», «Ліверпул» і «Чэлсі», але сам Карым праз свайго агента заявіў пра нежаданне пакідаць «Ліён», з якім ён мае намер перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА[7][8]. У сезоне 2008—2009 гадоў форвард забіў 17 галоў у 36 матчах чэмпіянату Францыі. Усяго ў 149 гульнях за «Ліён» Бензема забіў 66 галоў.

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

Аднак 1 ліпеня 2009 года за € 35 млн Бензема перайшоў у іспанскі клуб «Рэал Мадрыд», падпісаўшы шасцігадовы кантракт. Згодна з кантрактам француз атрымлівае 6,5 млн еўра ў год. За вылікам падатку, які складае 24% атрымліваецца 5 мільёнаў еўра. «Рэал Мадрыд» заплаціў агенту іграка Карыму Джазыры 10% камісіі ад сумы трансферу. Гэта максімальна дазволеная працэнтная стаўка агента ў еўрапейскім футболе.

9 ліпеня ён быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці новага іграка «Рэала». Прэзентацыя нападніка на «Сант'яга Бернабеу» сабрала каля 15—20 тысяч гледачоў. Карым Бензема стаў пятнаццатым французскім іграком у гісторыі мадрыдскага клуба.

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Бензема быў іграком зборнай Францыі да 17 гадоў, з якой перамог у чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў да 17 гадоў, упершыню ў гісторыі зборнай. На турніры, які праходзіў у Францыі, Бензема забіў 1 гол у матчы супраць зборнай Паўночнай Ірландыі ў групавым этапе. Пазней гуляў за зборную да 18 гадоў. у 2005 годзе разам са зборнай перамог у рзыгрышу Кубка Мерыдыяна. Ён адыграў ва ўсіх чатырох матчах і дзякуючы пяці яго галам Францыя выйграла турнір.

У снежні 2006 года атрымаў выклік у першую зборную Францыі ў матчы супраць зборнай Грэцыі, аднак па прычыне траўмы на поле так і не з'явіўся. Бензема меў права выступаць за зборную Алжыра, аднак адмовіўся ад такога права, сказаўшы што «мае бацькі з Алжыра, гэтая краіна — у маім сэрцы, але ў футбол я буду гуляць за Францыю»[9]. Паўнавартасны дэбют адбыўся 28 сакавіка 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, у якой Бензема, выйшаўшы на поле ў другім тайме, забіў гол і прынёс перамогу сваёй зборнай.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Персанальныя[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Францыі Ліён

Сцяг Іспаніі Рэал

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]