Карынфскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спадарожнікавы здымак паўвострава Пелапанес

Карынфскі заліў — глыбокі вузкі заліў Іанічнага мора паміж паўвостравам Пелапанес і мацерыковай часткай Грэцыі. На ўсходзе абмежаваны Істмійскім перашыйкам, праз які пракапаны канал у Эгейскае мора, а на захадзе аддзелены ад Патраскага заліва мысамі Рыён і Антырыён, злучанымі мостам Рыа-Антырыа. Карынфскі заліў атачаюць номы Этолія і Акарнанія і Факіда на поўначы, Беотыя на паўночным усходзе, Атыка на ўсходзе, Карынфія на паўднёвым усходзе і поўдні і Ахея на паўднёвым захадзе. Заліў размешчаны ў адной з самых сейсмічна небяспечных абласцей Еўропы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 38°12′55″ пн. ш. 22°32′36″ у. д. / 38.215278° пн. ш. 22.543333° у. д. (G) (O) (Я)