Карэйцы
| Карэйцы | |
Седжон Вялікі • Кім Дон Джын • Віктар Цой • Каджон Ан Чунгын • Кім Ір Сен • Пак Чон Хі • Джон Чо |
|
| Саманазва |
хангук сарам, часон сарам, каро сарам |
|---|---|
| Сучасны арэал рассялення і колькасць | |
|
Усяго: 81 000 000
|
|
| Мова | |
| Рэлігія |
мала распаўсюджана, аднак ёсць хрысціянства, будызм, шаманізм, канфуцыянства, даасізм, чхандагё |
| Расавы тып | |
Карэйцы (кар.: 한국 사람, 조선 사람, 고려 사람) — асноўнае насельніцтва Карэйскага паўвострава.
Паводле антрапалагічнага тыпу належаць да ўсходнеазіяцкай галіны мангалоіднай расы. Размаўляюць на карэйскай мове. Шматлікія пытанні этнагенезу карэйцаў не адназначныя. Відавочна, у іх фарміраванні прымалі ўдзел этнічныя групы рознага паходжання, прычым вядучая роля належала групам, што гаварылі на протаалтайскай мове.
Асноўныя рэлігіі — вучэнне Канфуцыя, будызм, хрысціянства, шаманізм. Раней у краіне панаваў будызм, але ў XIV стагоддзі ён страціў значэнне афіцыйнай рэлігіі. Вялікая колькасць карэйцаў, якія жывуць у КНДР, атэістычных поглядаў.