Карэліцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карэліцкі раён
Герб
Coat of Arms of Kareličy, Belarus.png
Сцяг
Flag of Kareličy.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Карэлічы
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 89,66 %, руская 8,08 %
Размаўляюць дома: беларуская 44,52 %, руская 16,19 %[1]
Насельніцтва (2009)
24 130 чал.[1] (14-е месца)
Шчыльнасць 22,06 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 94,76 %,
рускія — 2,62 %,
палякі — 1,55 %,
іншыя — 1,07 %[1]
Плошча 1 093,66[2] км² (15-е месца)
Карэліцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Карэліцкі раён на Вікісховішчы

Карэліцкі раёнраён у складзе Гродзенскай вобласці.

Утвораны раён у лістападзе 1940 года. Мяжуе з чатырма раёнамі - Навагрудскім, Стаўбцоўскім, Нясвіжскім, Баранавіцкім. Агульная плошча 1,1 тыс. кв.км. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень - 28 км, з захаду на ўсход - 40 км. У складзе раёна пассавет і дзевяць сельсаветаў. Цэнтр раёна - гарадскі пасёлак Карэлічы, размешчаны за 200 км ад абласнога цэнтра г.Гродна і за 125 км ад г. Мінск. Праз раён праходзяць аўтамагістралі на Мінск, Гродна, Баранавічы, Навагрудак, Любчу.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка тэрыторыі занята Стаўбцоўскай раўнінай, Нёманскай нізінай, а на захадзе ад ракі Сэрвач — схілы Навагрудскага ўзвышша. Рачная сетка даволі густая. Найбольш буйная рака Нёман з левымі прытокамі Уша і Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. У раёне ёсць некалькі невялікіх азёр, штучных вадаёмаў.

Карысныя выкапні прадстаўлены пясчана-жвіровымі матэрыяламі, пакладамі торфу і жалезнай руды. На тэрыторыі раёна знаходзіцца рэспубліканскі геалагічны заказнік «Міранка», а таксама помнік прыроды рэспубліканскага значэння Смольчыцкія кангламераты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карэліцкі край мае багатае гістарычнае мінулае. Першае згадванне ў летапісах аб Карэлічах і Міры адносіцца да 1395 года. У той час яны ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, затым Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе Карэлічы і Мір апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З 1921 па 1939 год знаходзіліся пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Мяняліся і іх уладальнікі. Спачатку Карэлічы належалі вялікім князям літоўскім, затым перайшлі да буйных магнатаў Чартарыйскіх, ад іх да Радзівілаў, а пасля гэтага — да князёў Вітгенштэйнаў, у час знаходжання ў складзе Польшчы — да графа Жалтоўскага. Далёка за межамі краю ведалі пра габелены, сатканыя на мануфактурах у Карэлічах і Міры. Самыя вядомыя з іх прысвечаны роду Радзівілаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 161 сельскім населеным пункце і гарпасёлках Карэлічы і Мір пражываюць 28,1 тыс. чалавек (у г.п.Карэлічы - 7,4 тыс., г.п.Мір - 2,5 тыс.).

У раёне пражываюць: беларусы (93,7%), рускія (3%), палякі (2%) і іншыя нацыянальнасці (украінцы, яўрэі, татары).

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Аснову эканомікі раёна складае сельскагаспадарчая вытворчасць, прадстаўленая 11 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, РСУП "Племзавод "Карэлічы", фермерскай гаспадаркай "Ніва+", ААТ "Карэліцкая сельгастэхніка", прыватным унітарным прадпрыемствам "Птушкафабрыка "Чырвонаармейская".

Землі сельскагаспадарчай вытворчасці займаюць 66,2 тыс.га, у тым ліку ворыва - 39,8 тыс.га, сенажаці - 10,5 тыс.га, паша - 15,5 тыс.га. У сярэднім на адну гаспадарку прыпадае 5095 га сельскагаспадарчых угоддзяў і 3065 га ворыва. У раёне пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы рознага механічнага саставу. Удзельная вага супясчаных і пясчаных глеб складае 71%, тарфяна-балотных - 10%, сугліністых - 13%. Якасная ацэнка сельгасугоддзяў 33,9 бала, ворыва - 38,6 бала.

Раён спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса, збожжа і лёну, з'яўляецца пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па вытворчасці лёну.

У сістэме прадукцыйнай жывёлагадоўлі малочная жывёлагадоўля займае вядучае становішча. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы складае 34,6 тыс. галоў, у тым ліку 9,7 тыс. галоў кароў. Шчыльнасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 50,3, у тым ліку кароў - 14,3. Шчыльнасць свіней на 100 га ворыва 78,5.

Захоўваецца тэндэнцыя нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Павялічваюцца рады клуба даярак 4-7-тысячніц. Вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі садзейнічае ўкараненне новых тэхналогій. Вядзецца рэканструкцыя малочнатаварных ферм з беспрывязным утрыманнем жывёлы, бульдозерным выдаленнем гною, даеннем у даільных залах.

Для аказання дапамогі гаспадаркам раёна па нарыхтоўцы кармоў і ўборцы ўраджаю пры ААТ "Карэліцкая сельгастэхніка" створаны корма- і збожжаўборачны механізаваны атрад, дзе сканцэнтравана высокапрадукцыйная тэхніка.

Прамысловасць раёна прадстаўлена буйным ільноперапрацоўчым прадпрыемствам ААТ "Карэлічы-Лён", Варанчанскім філіялам РУП "Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод", РУП "Мірскі спіртавы завод", філіялам ААТ "Навагрудскі масларобны камбінат" "Карэліцкі масларобны завод", ПУП "Карэліцкі каапрам".

Будаўнічыя арганізацыі: рамонтна-будаўнічае прадпрыемства РБП-12; МПМК-152. Функцыянуе дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 158.

Транспартная галіна ў раёне прадстаўлена даччыным унітарным прадпрыемствам "Аўтамабільны парк №8". Ён абслугоўвае 17 прыгарадных і 8 міжгародніх маршрутаў.

Асноўнай гандлёвай арганізацыяй раёна з'яўляецца раённае спажывецкае таварыства, удзельная вага якога ў тавараабароце раёна складае 61 %. Прадпрыемства прадстаўлена 129 гандлёвымі аб'ектамі, з якіх 85 размешчаны ў сельскай мясцовасці, 21 магазін прадуктовы, 14 - прамтаварных, астатнія 79 - магазіны па продажы змешаных тавараў.

Бытавыя паслугі насельніцтву аказвае унітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва, у склад якога ўваходзяць 2 Дамы быту (г.п.Карэлічы, г.п.Мір), 14 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў. Усяго насельніцтву аказваецца 16 відаў паслуг.

У раёне функцыянуюць раённы вузел электрычнай сувязі і раённы вузел паштовай сувязі. Ёсць 2 гарадскія АТС і 16 сельскіх ёмістасцю 9648 нумароў, у разрэзе на 100 чалавек 33,9 тэлефоннага нумара. Насельніцтва абслугоўваюць 20 аддзяленняў сувязі, 73 даставачныя участкі, дзейнічае тэлевізійная кампанія ТАА "Анкор-ТБ". Кабельнае тэлебачанне трансліруе 11 каналаў.

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі аказваюць цэнтральная раённая бальніца на 180 ложкаў, гарпасялковая бальніца (г.п.Мір) на 50 ложкаў, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 2 паліклінікі (г.п.Карэлічы, г.п.Мір), 5 сельскіх урачэбных амбулаторый урача агульнай практыкі, бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў у в.Лукі. Ёсць таксама 21 фельчарска-акушэрскі пункт, 2 брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, 7 аптэк.

У наваколлі возера Свіцязь размешчаны дзіцячы аздараўленчы лагер "Вясёлка" на 160 месц, паблізу ракі Нёман - дзіцячы спартыўна-аздараўленчы лагер "Алімпіец" на 80 месц.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма адукацыі раёна ўключае ўстанову адукацыі "Дзяржаўная гімназія", 15 агульнаадукацыйных школ, 5 комплексаў школа-сад, 12 дзіцячых дашкольных устаноў, вучэбна-вытворчы камбінат у г.п. Мір, Дом пазашкольнай работы, дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы сацыяльны прытулак. 9 школ, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 2 школы-сад ажыццяўляюць інавацыйную і эксперыментальную дзейнасць па 12 напрамках.

На тэрыторыі раёна размешчаны два прафесійна-тэхнічныя вучылішчы - вучылішча №125 будаўнікоў у г.п.Карэлічы і Мірскае дзяржаўнае мастацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ, у якіх навучаюцца 421 і 403 навучэнцы адпаведна.

У ПТВ-125 навучанне праводзіцца па спецыяльнасцях: прадавец, аўтакранаўшчык, зваршчык, сталяр, аддзелачнік; у МПТВ-234 - па спецыяльнасцях: сталяр, разьбяр па дрэве; рэстаўратар помнікаў драўлянага дойлідства; мастак размалёўкі па дрэве, інкрустацыя саломкай; рэстаўратар дэкаратыўна-мастацкага малявання, тынкавальных і ляпных вырабаў; ганчар, вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Сетка ўстаноў культуры прадстаўлена раённым і гарадскім Домам культуры, Домам рамёстваў, 12 сельскімі Дамамі культуры, Мядзвядкаўскім клубам-музеем, 10 сельскімі клубамі, 15 Дамамі сацыяльных паслуг, раённым краязнаўчым музеем "Зямля і людзі", 2 дзіцячымі музычнымі школамі, 2 школамі мастацтваў, 11 філіяламі музычных школ, 26 бібліятэкамі, 3 клубамі-бібліятэкамі.

Кніжны фонд раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы складае 460 тыс. экзэмпляраў, ім карыстаецца больш як 19 тыс. чалавек. У кожнай бібліятэцы створаны сацыяльна-інфармацыйныя цэнтры, пры цэнтральнай бібліятэцы працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі. Для паляпшэння якасці абслугоўвання карыстальнікаў навінкамі літаратуры раённая бібліятэка падключылася да сусветнай інфармацыйнай сеткі Інтэрнэт.

Фізкультура і спорт[правіць | правіць зыходнік]

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ў раёне ёсць 143 спартыўныя збудаванні. Працуюць 47 калектываў фізкультуры. Фізічнай культурай і спортам займаюцца 3 тыс. чалавек. Штогод праводзіцца больш як 50 спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел каля 8 тыс. чалавек.

Дзейнічае Карэліцкая ДзЮСШ.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Пад аховай дзяржавы ў раёне знаходзіцца 98 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку 7 помнікаў археалогіі, 26 - архітэктуры, 36 помнікаў і абеліскаў у месцах пахавання воінаў Савецкай Арміі, партызан, падпольшчыкаў, ахвяр фашызму, 22 сімвалічныя помнікі і знакі.

Палацава-замкавы комплекс 16 ст. ў Міры, які з'яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 2000 года замкавы комплекс "Мір" унесены ў Спіс сусветнай культурна-гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА. Дзякуючы гэтаму помніку архітэктуры г.п. Мір стаў месцам правядзення ў верасні 2002 года Дня беларускага пісьменства, а з мая 2003 года - Беларускага фестывалю мастацтваў "Мірскі замак". Каля сцен замка праводзяцца рыцарскія турніры, міжнародныя фестывалі мастацтваў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

На Карэліччыне нарадзіліся: Янка Брыль, Аляксандр Мілюць, Аляксандр Бажко, Уладзімір Калеснік, Вольга Іпатава, Раман Тармола, Анатоль Дзяркач. Сярод мясцовых ураджэнцаў Ігнат Дамейка, вучоны з сусветным імем у галіне прыродазнаўчых навук, першы рэктар універсітэта ў Сант'яга, нацыянальны герой Чылі; Барыс Кіт — акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі; Ян Чачот — беларуска-польскі паэт і фалькларыст. З раёнам цесна звязана творчасць вялікага паэта Адама Міцкевіча. У яго вершах услаўлены возера Свіцязь, вёскі Варонча, Цырын, Плужыны. Карэліччына — радзіма беларускага спевака Пятра Конюха. У Міры Уладзіслаў Сыракомля напісаў свой вядомы верш, які ў далейшым быў перакладзены на рускую мову і стаў папулярнай песняй «Ямшчык». Тут вырас акцёр народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі.

Ураджэнец раёна Герой Савецкага Саюза Уладзімір Зянонавіч Царук, член Баранавіцкага падпольнага абкама партыі, камандзір Стаўбцоўска-Мірскага партызанскага злучэння ў гады вайны, чыім імем названы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў і краязнаўчы музей у в. В.Вобрына. У раёне жыў і працаваў вядомы савецкі і партыйны работнік Павел Арсенцьевіч Жалезняковіч.

Гл. таксама

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі