Карэл Чапек
Карэл Чапек (чэшск.: Karel Čapek) (9 студзеня 1890 — 25 снежня 1938) — чэшскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і філосаф.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў Малых Сватанёвіцах, у хуткім часе з бацькамі пераехаў ва Упіцэ. Вучыўся ў гімназыі ў Градцы Кралавэ, а пазней у Брне, куды мусіў перавесціся праз антывенгерскую дзейнасць. У 1915 годзе скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе, пасля вывучаў філасофію ў Берліне і Парыжы. Праз хваробу не быў прызваны ў войска і не ўдзельнічаў у баях першай сусветнай вайны. Аднак гэтая вайна вельмі паўплывала на светабачанне пісьменніка. Пасля сканчэньня навучаньня некаторы час працаваў дарэктарам у шляхецкай сям'і, але хутка заняўся журналістыкай. Працаваў рэдактарам у некалькіх часопісах: «Národní listy» (1917—1921), «Nebojsa» (1918—1920) і «Lidové noviny» (з 1921 года).
У 1921—1923 гадах працаваў у Тэатры на Вінаградах (Divadlo na Vinohradech).
У 1925—1933 гадах быў старшынём чэхаславацкага ПЭН-клуба.
Пасля Мюнхенскага пагаднення і ад'ездзе Эдварда Бенеша Чапек зрабіўся аб'ектам палітычных нападаў. Апошнія тры гады жыцця правёў у Старой Гуці блізу Добржыша.
Быў выключна добрым фатографам-аматарам. Найбольш вядомая фотакніга «Дашанька, альбо Жыццё шчаняці» (Dášenka čili Život štěněte).
Цікавіўся этнічнай музыкай, быў заўзятым калекцыянерам.
[правіць] Творчасць
Літаратурную творчасць пачаў перад першай сусветнай вайной, спачатку пісаў разам з братам Ёзэфам, які быў перш за ўсё мастаком. На яго творчасць вельмі паўплывала філасофская і эстэтычная адукацыя, перш за ўсё прагматызм і экспрэсіянізм, а таксама навукова-тэхнічная рэвалюцыя. Шмат у якіх творах Чаеэк выказваў непакой, што тэхніка будзе мець уладу над чалавекам.
Адметнай рысай творчасці Карэла Чапека з'яўляецца выкарыстанне надзвычай багатага слоўнікавага запасу, выкарыстанне нязвыклых слоў і развітыя сінтасксічныя канструкцыі. Чапеку належыць аўтарства слова «робат», якое з яго п'есай «R.U.R» распаўсюдзілася па ўсім свеце.
У творах Чапека рэалізуецца індывідуалістычны падыход, і, значыць, прызнанне моцы індывідуума, суб'ектыўнасці праўды.
Опус Карэла Чапека вельмі вялікі. Яго творы падзяляюць на дзве тэматычныя групы:
- Творы, прысвечаныя вывучэнню ўнутранага жыцця асобы, з дапамогай якога Чапек намагаецца спазнаць чалавека.
- Утапічныя творы, у якіх Чапек аналізуе грамадскія праблемы. У некаторых творах адчувальны непакой ад надыходзячага фашызму. Гэтыя творы — прадвесце чэшскай навуковай фантастыкі.
Журналісцкая праца Карэла Чапека звязаная перш за ўсё з газетай «Lidové noviny» («Народная газэта»), дзе ён у пэўным сэнсе працягваў справу Яна Неруды. Напісаў вялікую колькасць фэльетонаў і калонак.
[правіць] Проза
- «Ззяйныя глыбі» (Zářivé hlubiny, 1916) — кніжнае выданне апавяданняў, друкаваных у часопісах у суаўтарстве з братам Ёзэфам.
- «Божыя мукі» (Boží muka, 1917) — філасофскія апавяданні, прысвечаныя вывучэнню таямніцы чалавечай душы і лёсавызначальных выпадковасцяў у жыцці чалавека (у суаўтарстве з Ёзэфам Чапекам).
- «Сад Краканоша» (Krakonošova zahrada, 1918) — кніжнае выданне малых празаічных твораў, друкаваных у часопісах (у суаўтарстве з братам Ёзэфам) у 1908—1911 гг.
- «Крытыка слоў» (Kritika slov, 1918) — публіцыстыка.
- «Няёмкія апавяданні» (Trapné povídky, 1921) — скептычныя развагі пра сэнс чалавечага існавання.
- «Фабрыка абсалюту» (Továrna na absolutno, 1922) — раман-фэльетон.
- «Кракатыт» (Krakatit, 1922) — раман.
- «Пра самыя блізкія рэчы» (O nejbližších věcech, 1925) — кніжнае выданне газетных калонак, дробныя развагі.
- «Скандальная афера Ёзэфа Галоўшка» (Skandální aféra Josefa Holouška, 1927)
- «Апавяданні з адной кішэні» (Povídky z jedné kapsy, 1929)
- «Апавяданні з другой кішэні» (Povídky z druhé kapsy, 1929) — апавяданні з дэтэктыўнай тэматыкай.
- «Год садоўніка» (Zahradníkův rok, 1929) — фэльетоны аб садоўніцтве і чэшскім характары.
- «Марсіяс, альбо крыху пра літаратуру» (Marsyas čili na okraj literatury, 1931).
- «Апокрыфы» (Apokryfy, 1932) — апавяданні.
- «Пра агульныя рэчы, альбо Zoon politikon» (O věcech obecných čili Zoon politikon, 1932) — фэльетоны і артыкулы.
- «Гордубал» (Hordubal, 1933)
- «Метэор» (Povětroň, 1934)
- «Звычайнае жыццё» (Obyčejný život, 1934)
- «Вайна з саламандрамі» (Válka s mloky, 1936) — алегарычны антыфашысцкі раман.
- «Жыццё і творчасць кампазітара Фолтына» (Život a dílo skladatele Foltýna, 1939)
[правіць] Драматургія
- «Кахання гульня ракавая» (Lásky hra osudná, 1910)
- «Рабаўнік» (Loupežník, 1920)
- «R.U.R.» (Rossum's Universal Robots — Росумавыя Універсальныя Робаты, 1920)
- «З жыцця жамяры» (Ze života hmyzu, 1921)
- «Справа Макропулас» (Věc Makropulos, 1922)
- «Белая хвароба» (Bílá nemoc, 1937)
- «Маці» (Matka, 1938)
[правіць] Вандроўныя нарысы
Гэтыя творы не ўяўляюць сабой геаграфічныя нататкі. Гэта запіс асаблівасцяў, звычак, стылю жыцця.
- «Італьянскія лісты» (Italské listy, 1923)
- «Ангельскія лісты» (Anglické listy, 1924)
- «Падарожжа ў Іспанію» (Výlet do Španěl, 1930)
- «Замалёўкі з Галандыі» (Obrázky z Holandska, 1932)
- «Падарожжа на поўнач» (Cesta na sever, 1936)
[правіць] Для дзяцей
- «Дзевяць казак і яшчэ адна ад Ёзэфа Чапека як даважак» (Devatero pohádek a ještě jedna od Josefa Čapka jako přívažek, 1932)
- «Дашанька, альбо Жыццё шчаняці» (Dášeňka čili život štěněte, 1933)
[правіць] Філасофскія творы
- «Прагматызм, альбо Філасофія практычнага жыцця» (Pragmatismus čili Filosofie praktického života, 1918)
[правіць] Пераклады
- «Французская паэзія новага часу» (Francouzská poezie nové doby, 1920)
[правіць] Палітычныя творы
- «Размовы з Т. Г. М.» (Т. Г. М. — Тамаш Гарык Масарык, першы прэзідэнт Чэхаславакіі) (Hovory s TGM, 1928—1935)
- «Маўчанне з Т. Г. Масарыкам» (Mlčení s T. G. Masarykem, 1935)
[правіць] Пасмяротныя выданні
- «У мяне быў сабака і кот» (Měl jsem psa a kočku, 1939) — проза і фэльетоны
- «Каляндар» (Kalendář, 1940) — калонкі
- «Пра людзей» (O lidech, 1940)
- «Узрушаныя танцы» (Vzrušené tance, 1946) — вершы
- «Байкі і падапавяданні» (Bajky a podpovídky, 1946)
- «Дзіця і лаўр» (Ratolest a vavřín, 1947)
- «Замалёўкі з дому» (Obrázky z domova, 1953)
- «Рэчы вакол нас» (Věci kolem nás, 1954)
- «Нататкі пра творчасць» (Poznámky o tvorbě, 1959) — выбранае з літаратуразнаўчых працаў
- «На беразе дзён» (Na břehu dnů, 1966)
- «Месца для Джонатана!» (Místo pro Jonathana!, 1970)
- «Лісты Вользе» (Listy Olze, 1971)
- «Дробкі пад сталом часу» (Drobty pod stolem doby, 1975)
- «Лісты Аніелцы» (Listy Anielce, 1978)
- «Лісты з шуфлядкі» (Dopisy ze zásuvky, 1980)
- «Кіналібрэта» (Filmová libreta, 1988)
[правіць] У Сеціве
- Старонка, прысвечаная Карэлу Чапеку (па-чэшску і па-англійску)
- Карэл Чапек. Размовы з Т. Г. М. (па-чэшску)
- Апавяданні «Лазар», «Пра пяць хлябоў», «Укрыжаванне» ў часопісе «НАША ВЕРА» у перакладзе Валерыя Буйвала
- «Часы заняпаду» ў ANNUS ALBARUTHENICUS 6/2005 у перакладзе Валерыя Буйвала
