Карэл ван Мандэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карэл ван Мандэр
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Carel van Mander

Дата нараджэння:

1548(1548)

Месца нараджэння:

Мейлебеке

Дата смерці:

11 верасня 1606(1606-09-11)

Месца смерці:

Амстэрдам

Уплыў на:

Франс Халс

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Карэл ван Мандэр (нідэрл. Carel van Mander) (май 1548, Мёлебеке - 11 верасня 1606, Амстэрдам) — паэт, пісьменнік і мастак з Заходняй Фландрыі, аўтар "Кнігі аб мастаках".

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1568 Карэл ван Мандэр быў чаляднікам ў генцкага мастака і паэта Лукаса дэ Херэ. У 1570 г. ён вярнуўся ў родны горад Мёлебеке і прысвяціў сябе драматургіі і паэзіі.

У 1573 г. Мандэр распачаў падарожжа ў Італію і пабываў у Фларэнцыі. У Тэрне Мандэр атрымаў заказ на фрэску на тэму варфаламееўскай ночы ў памяць пра забітага ў яе ходзе Гаспара дэ Каліньі. Гэтая фрэска з палацца Спада часткова захавалася да цяперашняга часу. У Рыме Мандэр пазнаёміўся і пасябраваў з Барталамеусам Шпрангерам.

Ў 1577 г. Мандэр працаваў у Базелі, пазней пераехаў у Крэмс і далей у Вену, дзе разам з Хансам Монтам працаваў над трыумфальнай аркай з нагоды прыбыцця ў горад кайзера Рудольфа II у ліпені 1577

Наведаўшы Нюрнберг, Карэл ван Мандэр вярнуўся ў Мёлебеке, аднак з-за рэлігійных пераследаў менанітаў, да якіх належаў Мандэр і яго сям'я, быў вымушаны бегчы ў Харлем, дзе пражыў 20 гадоў. Тут разам з галандскім мастаком Карнелісам Карнелісенам ён заснаваў акадэмію жывапісу. Вучнем Карэла ван Мандэра ў Харлеме быў Франс Халс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карэл ван Мандэр // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 77
  • Rudolf Höcker. Das Lehrgedicht des Karel van Mander: Text, Übersetzung und Kommentar, nebst Anhängen über Manders Geschichtskonstruktion und Kunsttheorie, (Quellenstudien zur holländischen Kunstgeschichte; Band 8), Haag 1916
  • Achim Stanneck. Ganz ohne Pinsel gemalt. Studien zur Darstellung der Produktionsstrukturen niederländischer Malerei im 'Schilder-Boeck' von Karel van Mander (1604), (Europäische Hochschulschriften, Reihe XXVIII Kunstgeschichte; Band 393), Bern/Frankfurt a.M. [u.a.] 2003 ISBN 3-631-39497-7
  • Jürgen Müller. Concordia Pragensis. Karel van Manders Kunsttheorie im Schilder-Boeck. Oldenbourg, München 1993 ISBN 3-486-56015-8
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.