Касандра
Касандра (грэч. Κασσάνδρα), другое імя: Аляксандра (грэч. Ἀλεξάνδρα) — прадракальніца, паводле Гамеру, самая прыгожая з дочак Прыама; пры ўзяцці Троі дасталася ў здабычу Агамемнану, які прывёз яе з сабой у Мікены. Тамака абодва былі забітыя Клітэмнестраю.
У наступных паэтаў Кассандра нададзеная дарам прадракання, які ёй перадаў Апалон наўзамен на абяцанае ёю каханне; калі жа яна не стрымала сваё абяцанне, то Апалон пакараў яе тым, што ніхто ніколі не слухаў яе прадказанняў. Так, яна дарма прадракала, што Алена будзе прычынай згубы Троі, дарма пярэчыла ўводзінам драўлянага каня у горад. Калі Троя была ўзятая, Касандра шукала сховішча ў храме Афіны, але Аякс, сын Аілея, сілаю вывяў яе адтуль і прывёў у стан, дзе Агамемнан адабраў яе ў яго.
У Мікенах нібы паказвалі яе могілкі. У Аміклах і Леўктрах (у Лаконіі) былі храмы са статуяй Касандры, вядомай тут пад імем Аляксандры; гэтае імя насіла Касандра і ў некаторых найпозніх паэтаў.
[правіць] Спасылкі
- Касандра на «Myth-index» (англ.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касандра