Касмічная медыцына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Касмічная медыцына — галіна медыцыны, мэтай якой з'яўляецца бяспека і стварэнне аптымальных умоў жыццядзейнасці чалавека на ўсіх стадыях касмічнага палёту. Вывучае ўздзеянне фактараў касмічнага палёту (касмічнае выпраменьванне, бязважкасць, паскарэнне, вібрацыя, ізаляцыя ў замкнутай прасторы інш.) на арганізм чалавека, распрацоўвае меры па змяншэнні іх шкодных уплываў, прафілактыцы і лячэнні захворванняў, метады адбору, падрыхтоўкі касманаўтаў і адаптацыі іх да зямных умоў пасля палёту. Выкарыстоўвае дасягненні фізіялогіі, псіхафізіялогіі, радыебіялогіі, гігіены, генетыкі і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касмічная медыцына зарадзілася ў 1950-я гады на базе авіяцыйнай медыцыны і фізіялагічных даследаванняў у касмічнай біялогіі. Развіццё касмічнай медыцыны звязана з дасягненнямі ў асваенні касмічнай прасторы: першым палётам чалавека ў космас (1961), выхадам чалавека ў адкрыты космас (1965), высадкай на паверхню Месяца (1969). У СССР працу па касмічнай медыцыне ўзначальвала Камісія па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы АН СССР і Міністэртва аховы здароўя СССР.

Міжнародныя арганізацыі ў галіне касмічнай медыцыны:

  • Камітэт па даследаванні касмічнай прасторы (COSPAR),
  • Акадэмія авіяцыйнай і касмічнай медыцыны,
  • Камітэт біяастранаўтыкі Міжнароднай астранаўтычнай федэрацыі.

Даследаванні па касмічнай медыцыне праводзяць Расія, ЗША, Германія, Францыя і інш.

На Беларусі даследаванні ўплыву гіпергравітацыі на механізмы кампенсацыйных рэакцый вестыбулярнага апарату і біяхімічныя зрухі ад малых доз радыяцыі праводзіліся ў Інстытутце фізіялогіі НАН Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3.