Каспар Бекеш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каспар Бекеш
венг.: Gáspár Bekes
Kacper Bekiesz.JPG
 
Нараджэнне: 1520({{padleft:1520|4|0}})
Трансільванія
Смерць: 7 лістапада 1579({{padleft:1579|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:7|2|0}})
Гродна
Герб «Бекеш», зацверджаны ў 1593 годзе Стэфанам Баторыем для сыноў Каспара Бекеша Уладзіслава і Гаўрыіла[1]

Каспар Бекеш (венг.: Gáspár Bekes, польск.: Kasper Bekiesz, літ.: Kasparas Bekešas; 1520, Трансільванія — 7 лістапада 1579, Гродна) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, сябар і паплечнік Стэфана Баторыя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць са старадаўняга венгерскага роду. Яго бацька, Ласла, быў віцэ-банам лугоскім і нямецкім і атрымаў мянушку «Бекеш» ад мясцовасці, якой валодаў. З 1557 года служыў у Трансільваніі пры двары венгерскага караля Яна Жыгімонта Запальяі, быў яго казначэям і даверанай асобай. У 1565 годзе ўзначальваў пасольства ў Стамбул, мэтай якога было дамагчыся падтрымкі султана Сулеймана I супраць імператара Максіміліяна II[2].

У канцы 1560-х гадоў выступіў на баку Габсбургаў у іх намеры падпарадкаваць Трансільванію. Пасля абрання Стэфана Баторыя у 1571 годзе князем Трансільваніі выступаў супраць яго, бо сам разлічваў заняць сталец, але пацярпеў няўдачу. У 1575 годзе яго войскі былі канчаткова разбіты, а землі канфіскаваны. Пасля абрання ў 1576 годзе Стэфана Баторыя каралём польскім і вялікім князем літоўскім Каспар памірыўся з ім і ў 1577 годзе перасяліўся у Рэч Паспалітую[2].

Камандаваў венгерскай пяхотай. Вызначыўся асабістай мужнасцю і ваеннымі талентамі пры абароне Эльблонга ў 1577 годзе і ў полацкай кампаніі 1579 года. Па хадайніцтву шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў 1579 годзе быў прылічаны да шляхецкага саслоўя, а таксама атрымаў у валоданне землі, у тым ліку ў Гарадзенскім павеце. Памёр у Гродна 7 лістапада 1579[2].

З імем Каспара Бекеша звязана таксама назва бяке́шы (ад польск.: bekiesz, bekieszka) — разнавіднасці кароткага прыталеныя кафтана, звычайна на футры, з футравым аздабленнем па краях рукавоў, кішэняў і прыполе.

Рэлігійныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Вакол Бекеша групаваліся прыхільнікі антытрынітарызму[3], пасля яго смерці каталіцкая і праваслаўная цэрквы забаранілі хаваць яго на сваіх могілках[2][3], з прычыны чаго ён быў пахаваны на Лысай гары ў Вільні, дзе раней ужо быў пахаваны венгерскі палкаводзец Вадуш Паноніец, які загінуў пад Полацкам у 1579 годзе. Над магілай Каспара была выбудаваная васьмікутная вежа, а самую гару сталі называць гарой Бекеша. У 1838 годзе ў раку Віленку, якая ўвесь час падмывала гару Бекеша, паваліліся 5 сцен мемарыяльнай вежы; пазней зваліліся яе рэшткі.

Некаторы час таму лічылася, што Каспар Бекеш па сваіх перакананнях быў атэістам[2]. Такая выснова грунтуецца на эпітафіі, аўтарам якой, як лічылася, быў сам Бекеш. Між тым, надпіс на надмагіллі Бекеша датаваны 1649 годам і быў зроблены, верагодна, пратэстантамі падчас рэлігійнай барацьбы з каталікамі. Некаторыя даследчыкі прыпісваюць аўтарства эпітафіі Андрэю Волану. Паводле сучасных даследаванняў, Бекеш быў арыянінам, а пад канец жыцця, паводле ліста папскага нунцыя Калігары ад 25 лістапада 1579 года, нават перайшоў у каталіцызм[2].

Зноскі

  1. Gajl Tadeusz, Herbarz polski: od średniowiecza do XX wieku, L&L, Gdańsk, 2007, ISBN 978-83-60597-10-1 (польск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Бекеш Каспар // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 298. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  3. 3,0 3,1 Бекеш Каспар // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]