Каспар Весель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каспар Весель
нарв.: Caspar Wessel
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1745(1745-06-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1818(1818-03-25)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, картограф
Навуковая сфера матэматыка
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Данеброг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каспар Весель (8 чэрвеня 1745, Ёнсруд, Нарвегія — 25 сакавіка 1818, Капенгаген) — дацка-нарвежскі матэматык, па прафесіі каморнік. Аўтар твору «Аб аналітычным прадстаўленні напрамкаў» (1799), прысвечанага тэорыі вектараў на плоскасці і ў прасторы, у якім упершыню дадзена геаметрычнае прадстаўленне камплексных лікаў. На працягу стагоддзя праца Веселя заставалася невядомай, а яе вынікі адкрываліся ізноў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Весель нарадзіўся ў Вестбю, Нарвегія. У 1763 годзе, скончыўшы сярэднюю школу, ён адправіўся ў Данію для далейшага навучання. У 1778 годзе ён атрымаў ступень Candidatus juris. З 1794 г. ён працаваў у якасці інспектара (з 1798 як Каралеўскі інспектар Тапагеадэзіі).

Матэматычныя аспекты геадэзіі, прывялі яго да вывучэння геаметрычнага значэння камплексных лікаў. Яго асноўная праца, «Om directionens analytiske betegning / Аб аналітычным прадстаўленні кірункаў», была апублікавана ў 1799 годзе дацкай каралеўскай акадэміяй навук і літаратуры. Паколькі гэта было ў Даніі, то публікацыя засталася практычна незаўважанай, і тыя ж вынікі былі пазней самастойна знойдзены Жанам Арганам і Карлам Гаусам.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Caspar Wessel // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag