Кастрычніцкая рэвалюцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кастрычніцкая рэвалюцыя, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, Кастрычніцкі пераварот — узброены дзяржаўны пераварот (рэвалюцыя), які адбыўся ў Расіі 25-25 катрычніка (7-8 лістапада) 1917.

Ва ўмовах татальнага эканамічнага і палітычнага крызісу, у якім знаходзілася Расійская дзяржава, скарыстаўшы няздольнасць дэмакратычных сіл сфарміраваць устойлівыя ўрадавыя структуры і вывесці краіну з крызісу, радыкальная партыя бальшавікоў змагла поўнасцю выкарыстаць дадзеную сітуацыю і ажыццявіць рэвалюцыю, якую самі называлі доўгі час дзяржаўным пераваротам. Гэтае паўстанне павінна было быць прымеркавана да 2-га Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які павінен быў легімітызаваць юрыдычна новую сістэму ўлады. Крайне нізкі ўзровень прававой свядомасці расійскіх рабочых, сялян, салдатаў — сацыяльнай апоры бальшавікоў — дазволіў РСДРП (б) разгарнуць агітацыю за неадкладнае ажыццяўленне папулісцкіх лозунгаў «Мір — народам!», «Зямля — сялянам!», «Фабрыкі — рабочым!», «Права нацый на самавызначэнне!».

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 ў Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся ІІ з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

У выніку Кастрычніцкая рэвалюцыя быў скінуты Часовы ўрад, а да ўлады прыйшоў урад, створаны II з'ездам Саветаў, большасць у якім незадоўга да перавароту атрымала партыя бальшавікоў — РСДРП(б).

У першых дэкрэтах аб міры і зямлі бальшавікі толькі на словах улічвалі настрой і пажаданні простага народа, пры гэтым абсалютна не лічыліся з тым, што рэалізацыя дадзеных законаў можа прывесці да расколу ў грамадстве. Гэта і выклікала ў выніку грамадзянскую вайну ў Расіі.

[правіць] Гл. таксама

Шаблон:Расійскія паўстанні

Шаблон:Расійская апазіцыя

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах