Касцявы мозг
Касцявы мозг[1] — цэнтральны орган кроваўтварэння, размешчаны ў губчатым рэчыве касцей і касцёвамазгавых поласцях пазваночных жывёл і чалавека. Выконвае таксама функцыі біялагічнай аховы арганізма і косцеўтварэння.
У чалавека касцявы мозг паяўляецца на 2-м месяцы эмбрыянальнага развіцця ў закладцы ключыцы, на 3-м месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, пазванках і інш., на 5-м — функцыянуе як асноўны кроваўтваральны орган. Маса касцявога мозгу ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9% ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых клетак; забяспечаны нервамі і крывяноснымі сасудамі.
Адрозніваюць чырвоны касцявы мозг (захоўваецца ўсё жыццё, яму належыць галоўная роля ў кроваўтварэнні, у чалавека складае каля 1,5% масы цела) і жоўты касцявы мозг (пераважна ўдзельнічае ў тлушчавым абмене). У касцях дзяцей да 7 гадоў пераважае чырвоны касцявы мозг. Ва ўзросце 18—20 гадоў у дыяфізах трубчастых касцей ён замяняецца жоўтым.
Спелыя клетхі крыві з касцявога мозгу праз сценку сінусоідных капіляраў паступаюць у крывяносную сістэму, няспелыя паяўляюцца пры парушэнні кроваўтварэння. Касцявы мозг выконвае ахоўную функцыю (рэтыкулярныя клеткі і клеткі эндатэлію сінусоідных капіляраў здольныя захопліваць іншародныя часцінкі з крыві і станавіцца макрафагамі). Функцыя косцеўтварэння праяўляецца пры загойванні пераломаў касцей.
Даследаванне касцявога мозгу дае звесткі для дыягностыкі і лячэння хвароб крыві (асабліва лейкозаў), злаякасных утварэнняў, многіх паразітарных інфекцый, прамянёвай хваробы, злаякаснага малакроўя. 3 дапамогай клетак касцявога мозгу, узятых ад донара, лечаць ад анеміі, прамянёвай хваробы, лейкозы і інш.
Зноскі
- ↑ Напісанне Касцявы мозг у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 349.
Літаратура [правіць]
- Іваноў Я. Касцявы мозг // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
| Гэта пачатак артыкула па гематалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Кроў | |
|---|---|
| Крывятварэнне |
Касцявы мозг • Касцявы мозг чалавека • Эрытрапаэз • Лейкапаэз |
| Састаў крыві | |
| Гранулацыты | |
| Агранулацыты |
Лімфацыты (T-лімфацыт • B-лімфацыт • NK-лімфацыт) • Манацыты |
| Біяхімія крыві | |
| Хваробы крыві | |
| Гл. таксама | |
| Апорна-рухальная сістэма, злучальная тканка: касцяная і храстковая | |
|---|---|
| Храсткі | |
| Храстковы рост | надхрасточніца · касцяны мазоль · эпіфізарная пласцінка |
| Клеткі | хандрабласт · хандрацыт |
| Тыпы храстковай тканкі | гіялінавая · эластычная · валакністая |
| Косці | |
| Асіфікацыя | эндэсмальная · эндахандральная |
| Клеткі | астэабласт · астэоцыт · астэакласт |
| Тыпы касцяной тканкі | губчатая · кампактная |
| Аддзелы | субхандральная косць · эпіфіз · метафіз · дыяфіз |
| Структура | астэон · гаверсавы каналы · фалькманаўскія каналы · эндост · надкосніца · касцяны мозг · пнеўматызацыя |
| Форма | доўгія · кароткія · плоскія · сесамавідныя · змяшаныя |
| Імунная сістэма | |
|---|---|
| Клеткі | T-лімфацыт • B-лімфацыт • Макрафаг • Плазматычная клетка |
| Лакалізацыя | Тымус • Селязёнка • Лімфатычныя вузлы • Касцявы мозг |
| Перамяшчэнне | Кроў • Лімфа |
| Парушэнні | Захворванні імуннай сістэмы |