Касцёл Адшукання Святога Крыжа, Гродна
| Славутасць | |
|
Касцёл Адшукання Святога Крыжа
|
|
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Гродна |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Дата заснавання | 1595 |
| Касцёл Адшукання Святога Крыжа на Вікісховішчы | |
Касцёл Адшукання Святога Крыжа — рыма-каталіцкі храм у цэнтральнай частцы Гродна. Пасля разбурэння савецкімі ўладамі Фары Вітаўта, Пабернардзінскі касцёл з’яўляецца самым старэйшым каталіцкім храмам у Гродна.
Змест |
[правіць] Гісторыя
У першапачатковым выглядзе касцёл бернардзінцаў узнік ў 1595 – 1600 гг. Ён, хутчэй за ўсё, быў трохарачны з калонамі. Да 1618 касцёл пашыраўся. Замест аднанефнага, была узведзенна трохнефавая чатырохарачная базіліка, ад старога будынка захаваўся толькі гатычны прэзбітэрый. Касцёл быў кансэкраваны віленскім біскупам Яўстахіям Валовічам 13 мая 1618 года, аб гэтым сведчыць ўмураваная ў другую паўночную калону мармуровая шыльда.
У 1660-х гадах пры касцёле існавала Ларэтанскае брацтва. Гэта пацвярджае “Індульгенцыя Папы Аляксандра VII для членаў брацтва Ларэтанскага дома Божай Маці пры гродзенскім бернардзінскім кляштары”, што была выдана ў 1666 г. Брацтва павінна было мець сваё месца ў касцёле, дзе стаяў алтар з фігурай Ларэтанскай Божай Маці. Гэта была невялічкая капліца, дабудаваная з боку паўночнага нефа. Да нашых часоў захаваліся дзверы, што вядуць да яе.
У 1679 годзе віленскі ваявода Міхал Пац атрымаў згоду на пабудову драўлянага палаца на манастрыскіх землях, але ўзамен быў абавязаны пабудаваць перад фасадам касцёла Ларэтанскі домік. У 1682 годзе Пац Міхал памер і будаўнічыя работы спыніліся. Цагельню і землі бернардзінцам перадаў брат Міхала Казімір, у той час біскуп віленскі. У 1682 г. пачалася чарговая перабудова касцёла: касцел быў пашыраны да пяці арак за кошт новы фасаду па лініі заходняга муру, але ж Ларэт пакінулі недабудаваным. У 1683 годзе да новай аркі касцёла прысунулі музычныя хоры і дзве вяршынныя капліцы. Будаўніцтва новага фасада скончылася ў 1686 годзе, магчыма ў той жа час пабудавана і вежа. У нішах новага фасада месціліся скульптуры св. Алены, св. Антонія і св. Бернардзіна.
У 1683 годзе была створана капліца святой Барбары, а ў 1686 г. папай Інакенціям XI было створана брацтва ў гонар святой пры касцёле бернардзінцаў. Капліца, што размяшчалася насупраць, насіла імя св. Казіміра. Абедзве яны знаходзяцца у апошняй арцы касцёла.
У 1680 г. створаны новы вялікі алтар, дзе абраз Божай Маці быў заменены на распяцце, што больш адпавядала назве касцёла.
На сродкі Марыны Длускай быў зроблены бакавы алтар, прысвечаны св. Антонію, у 1680 – 1683 гг. былі выкананы стэлы, аздобленыя скульптурнымі сцэнамі з жыцця святога. На другі бакавы алтар, прысвечаны Чанстахоўскай Божай Маці, ахвяраваў Вількоўскі. У 1687 г. на пазалоту вялікага алтара і стэлы выдаткаваў гвардыян Гладавіцкі. А ў 1694 годзе у касцёл прыбылі абразы з Вільні і алтары святых Францішка і Ганны.
У 1730-я гады была адрэстаўравана вежа, а ў 1760 г. узнік на ахвяраванні Адама Ленкевіча алтар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Найкаштоўнейшыя элементы інтэр’ера з’явіліся як раз у XVIII ст.
Пасля вялікіх пажараў у 1753 годзе у Гродна была знішчана частка кляштара і вежы, канструкцыя якой была парушана агнём. Пасля адбудовы, вежа вырасла на два яруса, а знішчаныя агнем званы былі заменены на новыя. Ад чарговага пажара ў 1782 годзе пацярпеў інтэр’ер. Пасля заканчэння рамонту у 1788 годзе у касцёле з’явіліся 12 новых алтароў у стылі класіцызм, скродкі на якія ахвяраваў Чэрэнькевіч. Уверсе алтароў знаходзяцца стацыі Крыжовага шляху, а дзве - вісяць асобна на сценах касцёла. Пасля 1788 г. капліцу св. Барбары замянілі на Ларэтанскую. Касцёл атрымаў новыя фрэскі.
14 снежня 1795 Гродна быў захоплены рускімі войскамі. 14 красавіка 1853 г. быў ліквідаваны канвент бернардзінцаў у Гродна. На той момант у кляштары жыло ўсяго 8 манахаў. У 1858 г. кляштар быў перададзены гарадскім уладам і там была размешчана сядзіба царскага войска. Касцёл атрымаў статус парафіяльнай святыні. У пачатку ХХ ст. касцёл быў грунтоўна рэстаўраваны. Падчас Другой сусветнай вайны пабернардзінскі комплекс часткова згарэў. 22 чэрвеня 1941 г. бомба з нямецкага самалёта ўпала на яўрэйскія нафтасховішчы ля касцёла. З-за выбуху былі выбіты вокны, згарэў дах касцёла, кляштара і вежы. Пад грузамі зніклі цудоўныя XVIII-стагоддзя арганы і тры старыя алтары з капліцы св. Казіміра. Аднаўленчыя працы пачаліся хутка і ўжо ў 1946 г. святыня атрымала свой першапачатковы выгляд. У капліцы св. Казіміра быў пабудаваны алтар Сэрца Езуса.
З 1 верасня 1990 г. кляштар займае Вышэйшая духоўная семінарыя. У 1995 г. быў распачаты рамонт касцёла, арганізаваны ксяндзом-пралатам Антоніем Ханько. У 2009 годзе была адноўлена і пафарбавана вежа.
[правіць] Архітэктура
Касцёл уяўляе сабой трохнефавую шасцiслуповую базiлiку з вялікай паўцыркульнай апсiдай i дзвюма сакрысціямі. У аснову пабудовы храма пакладзена кампазіцыя рымскага езуіцкага касцёла Іль Джэзу. Цэнтральны неф накрыты двухсхiльным, бакавыя — аднасхiльнымі дахамi. У архiтэктуры касцёла спалучаюцца стылявыя элементы готыкi, рэнесансу i барока. Галоўны фасад дэкарыраваны развітым антаблементам, пілястрамі карынфскага ордара, арачнымі нішамі і завершаны трохвугольным франтонам. Сцены бакавых фасадаў члянёны пілястрамі і спаранымі арачнымі вокнамі. Цэнтральны неф аддзелены ад бакавых шасцю апорнымі слупамі. Нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У 1788 г. аздоба iнтэр'ера дапоўнена жывапiсам, разьбой па дрэве, чыгунным i бронзавым лiццём, стукавым арнаментам, скульптурай. Скляпеннi крыжовыя на падпружных арках, распісаных у тэхнiцы грызайль. Плафон з фрэскавымі кампазіцыямі. У нішах аркатурнага пояса на паўднёвай сцяне цэнтральнага нефа выявы 12 апосталаў, на паўночнай — 12 дзеячаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Кампазіцыя «Ушэсце Хрыста» размешчана на тымпане арачнага перакрыцця цэнтральнага нефа. Каля паўночнага нефа амбон у стылі класіцызму, дэкарыраваны лісцем аканта і чатырма авальнымі медальёнамі з выявамі евангелістаў. Дзверы і сцены прытвора выкананы з ажурнага каванага металу. Над прытворам хоры з арганам, дэкарыраваным разьбой па дрэве. У кампазіцыі ўсіх 14 алтароў выкарыстаны элементы карынфскага ордара, скульптура, алтарныя карціны. Асаблівую мастацкую каштоўнасць маюць скульптурныя і гарэльефныя стукавыя кампазіцыі Ларэтанскай капэлы, выкананыя ў стылі рэнесансу. Трох'ярусны галоўны алтар драўляны, аздоблены стукавай скульптурай і арнаментам.
Аздабленне ў большасцi выканана мастакамі Антонiем Грушэцкiм і П. Міхалкевіч.[1].
Жылы корпус далучаны да паўднёвай сцяны касцёла. Двухпавярховы аб'ём у плане складанай канфiгурацыi. Сцены члянёны прамавугольнымi вокнамi, пiлястрамi, контрфорсамi. Усходняе i паўднёвае крылы вылучаны буйнымі рызалiтамi з трохвугольнымі шчытамі. Завершаны двухсхільным чарапічным дахам. Планiроўка галерэйная.
Вежа-званiца прымыкае да галоўнага фасада касцёла з паўднёвага боку. Мае самастойны ўваход і звязана з касцёлам i жылым корпусам. Два верхнiя ярусы званiцы перабудаваны ў 1788 г. у стылi позняга барока. Маюць складаную фiгурную пабудову i маляўнiчы сiлуэт. У іх пластычным афармленні выкарыстаны выгнутыя паверхні сцен, рэльефныя чляненні, вуглавыя калонкі і валюты. Вежа завершана фiгурнай галоўкай са шпiлем.
Зноскі
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Адшукання Святога Крыжа, Гродна- Здымкі на Radzima.org
| Гэта пачатак артыкулу пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Славутасці Гродна | |
|---|---|
| Раёны і кварталы | Гарадніца • Занёманскае прадмесце • Каложа • Новы свет • Стары горад |
| Вуліцы, плошчы і бульвары | Вялікая Траецкая • Замкавая • Карла Маркса • Кірава • вуліца Савецкая • Савецкая плошча • Элізы Ажэшкі |
| Палацы і сядзібы | Новы замак • Стары замак (Замак Вітаўта) • Палац Храптовічаў • Палац Сапегаў • Панямонь • Станіславова |
| Грамадскія будынкі і збудаванні |
Крывая афіцына • Вадацяжныя вежы |
| Музеі | Аптэка езуітаў • Дом-музей Элізы Ажэшкі • Музей Максіма Багдановіча |
| Манастыры, саборы і храмы | Каложская царква • Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў • Касцёл Адшукання Святога Крыжа • Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя • |