Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Маці Божай Фацімскай
53°09′00″ пн. ш. 25°59′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Канфесія Каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Благачынне Баранавіцкі заходні дэканат 
Тып будынка касцёл
Дата пабудовы 1998 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баранавіцкі Касцёл Маці Божай Фацімскайкаталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на Савецкім праспекце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы ў авангардным стылі намаганнямі святара Мазура. Першая ва Усходняй Еўропе святыня, прысвечаная Фацімскай царыцы.

Пры касцёле выдаецца штомесячны каталіцкі часопіс «Дыялог».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурны вобраз створаны аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнямі. У інтэр'еры перспектыву нефа завяршае не алтар, а скульптура Маці Божай Фацімскай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]