Касцёл Святога Гіяцынта, Выбарг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Касцёл Святога Гіяцынта (Рыцарскі дом)
Vyborg 06-2012 various listed 05.jpg
Каардынаты: 60°42′49.7″ пн. ш. 28°43′58.9″ у. д. / 60.713806° пн. ш. 28.733028° у. д. (G) (O) (Я)60°42′49.7″ пн. ш. 28°43′58.9″ у. д. / 60.713806° пн. ш. 28.733028° у. д. (G) (O) (Я)
Горад Выбарг
Ордэнская прыналежнасць Мальтыйскі ордэн
Будаўніцтва XVI стагоддзе1799
Статус Герб Расіі Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 4710050000№ 4710050000

Sight symbol black.svg помнік архітэктуры (федэральны)

Касцёл Гіяцынта (Рыцарскі дом) — гатычны каменны будынак у Выбаргу на вуліцы Воднай Заставы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Самая старая частка цяперашняга комплексу, будынак манастырскай школы, быў пабудаваны напачатку XVI стагоддзя да перапланіроўкі горада ў сярэдзіне XVII стагоддзя.

Рыцарскі дом[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XVII стагоддзя будынак быў перабудаваны. З таго перыяду выкарыстоўвалася як дваранскі сход горада і звалася Рыцарскім домам.

У 1710 годзе горад быў узяты рускімі войскамі. У 1721 годзе горад і суседнія землі былі далучаны да Расійскай імперыі.

Прыход Св. Гіяцынта[правіць | правіць зыходнік]

У 1799 годзе братам Мальтыйскага ордэна, заступнікам якога стаў імператар Павел I, было прадпісана прыняць на сябе акармленне прыходу Св. Гіяцынта ў Выбаргу[1]. Будынак быў перададзены прыходу і з 1802 года ў ім размяшчаўся касцёл Святога Гіяцынта. Пасля ўсталявання расійскай улады ў 1809 годзе на ўсёй тэрыторыі Фінляндыі і ўтварэння Вялікага Княства Фінляндскага ў распараджэнні святароў выбаргскага прыходу апынуліся ўсе каталікі Фінляндыі. Да 1860 года ў Выбаргу служылі святары дамініканскага ордэна з Літвы. Пасля паражэння Фінляндыі ў Савецка-фінскай вайне (1939—1940) прыход спыніў сваё існаванне.

Паваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе была праведзена рэстаўрацыя будынка, арыентаваная на вяртанне знешняга выгляду Рыцарскага дому (дваранскага сходу) і ліквідацыю пазнейшых перабудоў культавага збудавання. У ім размясцілася заснаваная ў 1969 годзе Дзіцячая мастацкая школа, якая з 2003 года перамешчана ў будынак музейнага цэнтра Эрмітаж-Выбарг. У наш час — карцінная галерэя.

У 1995 годзе будынак атрымаў статус аб'екта культурнай спадчыны РФ федэральнага значэння[2].

Агароджа[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Три века Санкт-Петербурга. Девятнадцатый век. Книга 4: М-О
  2. Указ Прэзідэнта РФ № 176 ад 20.02.1995

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.