Касцёл Святога Казіміра (Лагойск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Казіміра
Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску
Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску
54°12′12″ пн. ш. 27°51′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лагойск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Вілейскі 
Будаўніцтва 1999
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Казімірарымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на левым беразе ракі Гайна, каля падмуркаў знішчанага бальшавікамі Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лагойская рымска-каталіцкая парафія існуе з 1609 года. У часы савецкага панавання мураваны касцёл (1793) зачынілі і зруйнавалі.

Адраджэнне парафіі адбылося ў 1991. Паводле праекта мінскага архітэктара М. Калечыца распачалася будаўніцтва новага касцёла, якое завершылася ў 1999.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурная стылістыка храма — сучасная перапрацоўка сярэднявечнай готыкі. Накрыты стромкім 2-схільным дахам прамавугольны ў плане будынак фланкіруюць крылы трансэпта. Да фасада асыметрычна далучаецца 4-гранная вежа-званіца. Плоскасныя фасады падзяляюцца ў 2 ярусы аркавымі 2-граннымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Над прамавугольным уваходным парталам і алтарнай сцяной крыжовыя аконныя праёмы. Залю перакрывае корабавае скляпенне[1].

Зноскі

  1. Касцёл Святога Казіміра // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 190.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]