Касцёл Святой Ганны, Вільнюс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Касцёл Святой Ганны, Вільнюс

Касцёл Святой Ганны — помнік гатычнай архітэктуры сусветнага маштабу. Драўляны Касцёл Святой Ганны быў збудаваны ў Вільнюсе, Вялікае Княства Літоўскае ў 14 стагоддзі.

[правіць] Кароткая гісторыя

  • 1394 — першыя пісьмовыя звесткі аб драўляным касцёле.
  • 1419 — спалены крыжакамі.
  • 14951500 — будаўніцтва каменнага касцёла.
  • 22 мая 1501 — асвячэнне храма.
  • 15011507 — архітэктар Мікалай Энкінгер з Данцыгу аднавіў ансамбль касцёла.
  • 1564 — пажар.
  • 1581 — аднаўленне і другое асвячэнне касцёла. Набыццё сучаснага выгляду.
  • 1761 — пажар. Пасля пажару закурадымленыя ўнутраныя сцены былі атынкаваныя, а вонкавыя — пафабаваныя ў чырвоны колер. Драўляныя дахавыя перакрыцці былі замененыя каменнымі скляпеннямі.
  • 1794 — пажар.
  • 1812 — пажар. Войска французаў на чале з Напалеонам спаліла ўсё ўнутранае начыненне храма.
  • 18481859 — рэстаўрацыя. На знешнім пакрыцці храма была створана імітацыя чырвонай цагліны.
  • май 1867 — пажар. Ад пажару асабліва пацярпелі дах, вокны і дзверы.
  • 1871 — рэстаўрацыя.
  • 19021909 — небяспека абвалу. Рэстаўрацыя. Варшаўскі рэстаўратар Дзянконскі ўмацаваў падмурак, дрэніраваў і асушыў тэрыторыю, сцены ўмацаваў металічнымі канструкцыямі, нанова ўзвёў скляпенні, аднавіў раздрабнелую цагліну, зчысціў знешні пласт тынкоўкі. Гэтым разам была выкарыстана чырвоная гліна.
  • 19691972 — рамонт.
  • Красавік 2008 — загароджана частка касцёла з-за небяспекі абвала.

[правіць] Гісторыя і архітэктура

Касцёл Святой Ганны, Вільнюс

Дакладных звестак аб архітэктары касцёлу няма. Першыя дакументальныя звесткі аб драўляным касцёле святой Ганны датуюцца пад 1394 годам. Спалены крыжакамі ў 1419 годзе.

Каменны касцёл быў пабудаваны ў 1495—1500 гадах і асвечаны 22 мая 1501 года. Мецэнатам касцёла быў Вялікі князь Літоўскі Аляксандр (1461—1506). У 1501—1507 гадах архітэктар Мікалай Энкінгер з Данцыгу аднавіў ансамбаль касцёла.

Пасля пажару 1564 года храм прыйшоў у запусценне. Мікалай Радзівіл «Чорны» і Ежы Радзівіл яго аднавілі і нанова асвяцілі толькі ў 1581 годзе; менавіта тады будынак набыў выгляд, які ў асноўным захаваўся да нашых дзён. У XVII стагоддзі абваліліся скляпенні будынку і пры яго рамонце галоўным чынам быў зменены інтэр’ер: былі вытынкаваныя сцены, усталяваны тры новых байдачных алтары.

У будаванні храма было выкарыстана 33 віды жоўтае фасоннае цагліны. Толькі пасля пажару 1761 года закуродымленыя ўнутраныя сцены былі атынкаваныя, а вонкавыя — пафабаваныя ў чырвоны колер. Драўляныя дахавыя перакрыцці былі замененыя каменнымі скляпеннямі.

Знешні выгляд храма захоўваўся і пры чарговых рамонтах пасля паўстання 1794 года, вайны 1812 года, рэстаўрацыях у 1871, 1902—1909 і 1971 гадах.

Войска французаў у 1812 годзе спаліла ўсё драўлянае начыненне храма. У 1848—1859 гадах храм зноўку рэстаўраваўся. На знешнім пакрыцці храма была створана імітацыя чырвонае цагліны. У траўні 1867 года ад пажару асабліва пацярпелі дах, вокны і дзверы. Пры пракладцы вуліцы ў 1872 годзе была знесена закладзеная на сродкі мужа і жонкі Мілкевічаў у 1746 годзе ранейшая званіца (побач з храмам), перабудаваная ў 1802 годзе Міхалам Шульцам. Побач была збудавана новая, імітуючая готыку званіца па праэкце архітэктара Мікалая Мікалаевіча Чагіна, якая захавалася да нашых дзён.

У 1902—1909 гадах праз небяспеку абвалу касцёл зноўку рэстаўруецца. Варшаўскі рэстаўратар Дзянконскі ўмацаваў падмурак, дрэніраваў і асушыў тэрыторыю, сцены ўмацаваў металічнымі канструкцыямі, нанова ўзвёў скляпенні, аднавіў раздрабнелую цагліну, зчысціў знешні пласт тынкоўкі. Гэтым разам была выкарыстана чырвоная гліна. Варта адзначыць, што каменныя скляпенні занадта цяжкія для дадзенай архітэктурнай будовы, а металічнае ўмацаванне сценаў – гэта бомба запавольненага дзеяння, бо метал іржавее і аднойчы прыйдзе ў непрыдатнасць.

Пасля другой сусветнай вайны касцёл зачынены не быў.

У 1969—1972 гадах пад кіраўніцтвам літоўскіх архітэктараў Барткунаса і Кіткаўскаса быў праведзены рамонт. Былі адрэстаўраваны касцёльныя вежы, якія ды таго часу былі вельмі разбураны. У красавіку 2008 года агляд часткі храма быў зачынены загараджальнымі рыштункамі дзеля бяспекі падарожнікаў і турыстаў, бо праз вібрацыю, якая выклікана транспартным патокам побач з касцёлам, утварыліся расколіны ў сцяне будовы і пачалі выпадаць цагліны.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах