Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Узвіжання Святога Крыжа
53°07′45″ пн. ш. 26°00′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Пінская дыяцэзія
Благачынне Баранавіцкі заходні дэканат 
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль готыка
Дата пабудовы 1924 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000042шыфр 113Г000042
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Куйбышава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа

У часы Расійскай імперыі на будаўніцтва касцёла ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касцёла. Дзякуючы дапамозе мінскага губернатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Святую Імшу для 800 баранавіцкіх каталікоў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.

У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.

Камітэт пабудовы касцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцці на працу ў Баранавічы. Драўляны касцёл быў збудаваны ў 1924 годзе. 18 кастрычніка 1925 года храм асвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвіжання Святога Крыжа. Архітэктар Т. Жаландкоўскі

Інтэр’ер касцёла

Меркавалася, што ў хуткім часе касцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя будаўніцтва вялікага мураванага касцёла ў цэнтры горада, падмурак якога заклалі на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасцяў фінансавання і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа таксама застаўся драўляным.

Ад 1990 годзе ў касцёле пачалі весціся беларускамоўныя служэнні.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік эклектычнай архітэктуры, у якім увасоблены гатычны вертыкалізм аб’ёмнай кампазіцыі, барочная пластычнасць сілуэта, класіцыстычная строгасць параднага ўвахода — порціка, авангардная асіметрычнасць і жорсткая канструкцыйнасць. 3-нефная базіліка пераходзіць у нізкую 5-гранную апсіду з асіметрычна прыбудаванай гранёнай сакрысціяй.

Вышынены перапад нефаў надае кампазіцыі ярусную дынамічнасць. З франтальнага боку далучаны прамавугольны прыруб картэкса аб’яднаны з асноўным зрубам агульным высокім і стромкім двух-схільным дахам.

На галоўным фасадзе пластычная шматфігурная вежа-ківорый на 8-гранным барабане. 3-вугольны франтон расчленены аконнай аркатурай-трыфорыумам. Уваход аформлены двух-калонным порцікам з франтонам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дах падтрымліваюць фігурна апрацаваныя кранштэйны.

У інтэр’еры чатырох-калонны алтар мае абразы, выкананыя ў 1934—1935 гадах мастаком Турскім у манеры акадэмічнага жывапісу. На хорах — арган[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. — С. 33—34. — ISBN 978-9955-77-13-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]