Касцістыя рыбы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Касцістыя рыбы
Pacific sardine002.jpg
Ціхаакіянскія сардыны
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Раздзел:

Білатэральныя

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Надклас:

Рыбы

Клас:

Касцявыя рыбы

Надатрад:

Касцістыя рыбы

Навуковая назва

Teleostei

ITIS   161105
NCBI   32443

Касцістыя рыбы (Teleostei) — надатрад прамянёвапёрых рыб.

Каля 40 атрадаў, 420 сямействаў, каля 20 тыс. сучасных відаў.

Жывуць амаль ва ўсіх марскіх і прэсных вадаёмах. Вядомы з сярэдняга трыясу (каля 215 млн гадоў назад), з верхняга мелу (каля 80 млн гадоў назад), дамінуюць сярод рыб (больш за 90 % усіх відаў).

Даўжыня ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 5 м (меч-рыба, тунцы, самы). Шкілет касцявы, пазванкі амфіцэльныя (дваякаўвагнутыя), луска касцявая — цыклоідная (гладкая) або ктэноідная (з шыпікамі), у некаторых яе няма. Брушныя плаўнікі абдамінальныя (на бруху), таракальныя (на грудзях) або югулярныя (на горле). Хваставы плаўнік звычайна гомацэркальны (раўналопасцевы). У плаўніках калючкі (у вышэйшых касцістых рыб). Плавальны пузыр (бывае недаразвіты) закрыты або праз канал можа быць звязаны са страваводам. Ёсць цыбуліна аорты, артэрыяльны конус захоўваецца толькі ў найбольш старажытных форм.

Раздзельнаполыя, некаторыя гермафрадыты (напр., марскія акуні). Апладненне звычайна вонкавае. Некаторыя касцістыя рыбы жывародныя (напр., галамянка, гамбузія). Расліннаедныя і драпежнікі, ёсць паразіты (напр., некаторыя вугры, сомікі).

Да касцістых належаць амаль усе асноўныя прамысловыя рыбы.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах