Каталог Тыха
Каталог Ты́ха, астраметрычны (зорны) каталог, складзены ў Еўрапейскім касмічным агенцтве на падставе даных, сабраных касмічнай місіяй «Гіпарх». Каталог складаўся паралельна з каталогам Гіпарха, але на падставе пашыранага зместу даных, якія паступалі ад КА Гіпарх з 1982.
Каталог утрымлівае астраметрычныя даныя зв. 1 млн зорак (даныя большасці зорак каталогу Гіпарха існуюць паралельна і ў каталогу Тыха): іх пазіцыі, гадавы ўласны рух і абсалютныя трыганаметрычныя паралаксы з сярэдняй астраметрычнай дакладнасцю 7 вугл. мсек. для зорак мацнейшых за 9-ю зорную велічыню, і 25 вугл.мсек. для зорак 10—11 зорнай велічыні.
фотаметрычныя даныя ўлучаюць фотаметрыю ў двух колерах амаль для ўсіх аб'ектаў каталогу.
Дакладнасць вымярэння зорных велічыняў звычайна складае 0,012m для аб'ектаў, мацнейшых з 9-ю зорную велічыню, і 0,06m для слабейшых аб'ектаў.
Літаратура [правіць]
- The Hipparcos and Tycho Catalogues. Volume 1. Introduction and Guide to the Data. — Noordwijk: ESA Publications Division, 1997. — [vol1_all.pdf vol1_all.pdf]
| Астранамічныя каталогі | |
|---|---|
| Гістарычныя | Шы Шэня • Гіпарха • Альмагест • Ас-Суфі • Аль-Біруні • Амара Хаяма • Ат-Тусі • Гурганскі зідж • Уранаграфія • Уранаметрыя • Тыха Браге • Галея • Гевелія • Джона Флемстыда • Лакайля • Месье • Вольфа |
| Сучасныя | 2MASS • Abell • AC • BD • C • CCDM • CD • COROT • CPD • DDO • FK4/FK5 • GC • GCVS • Gl/GJ • GSC • HD • HIP • HR • IC • IDS • KIC • MCG • NGC • NHICAT • NSV • OGLE • PD • PGC • RCW • RECONS • RNGC • ROSAT • SAO (CAO) • SDSS • STF • TYC • UGC • WDSC |
