Каталіцкія каралі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фердынанд намаляваны злева, Ізабела — справа. Надпіс вышэй ідэнтыфікуе іх як «Фердынанд і Ізабела, каралі Кастыліі і Арагона».

Каталіцкія каралі (ісп.: Los Reyes Catolicos) — устоянае найменне двух іспанскіх манархаў, мужа і жонкі: каралевы Ізабелы I Кастыльскай[1] (14511504) і караля Фердынанда II Арагонскага (14521516), вяселле якіх у 1469 годзе заклала падмурак да аб'яднання каралеўстваў Арагона і Кастыліі і Леона, якое ў сваю чаргу прывяло да стварэння сучаснай Іспаніі. Яны абодва паходзілі з дынастыі Трастамара і былі траюраднымі братам і сястрой, абодва паходзілі ад Хуана I Кастыльскага; у сувязі з гэтым яны атрымлівалі дазвол на шлюб у Папы Сікста IV. Тытул каталіцкіх каралёў яны атрымалі ў 1496 годзе ад Рымскага Папы Аляксандра VI, выхадца з Іспаніі.

Фердынанд і Ізабела са сваімі падданымі
Escudo de España (mazonado).svg

Гісторыя Іспаніі

Дагістарычная Іберыя
Рымская Іспанія
Сярэднявечная Іспанія
Вестготы
Каралеўства Галісія
Візантыйская Іспанія
аль-Андалус
Рэканкіста
Іспанская імперыя
Каталіцкія каралі
Габсбургская Іспанія
Іспанія эпохі Асветніцтва
Іспанія новага і найноўшага часу
Рэакцыя і рэвалюцыя ў Іспаніі
Першая Іспанская Рэспубліка
Іспанская рэстаўрацыя
Другая Іспанская Рэспубліка
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Франкісцкая Іспанія
Сучасная Іспанія
Гл. таксама
Мастацтва Іспаніі
Партал «Іспанія»

Вяселле адбылося 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе; Ізабеле было васямнаццаць гадоў, Фердынанду было на год менш. Дзякуючы іх шлюбу ў адной сям'і аб'ядналіся дзве кароны — Арагонская і Кастыльская.

Дэвіз і эмблема[правіць | правіць зыходнік]

Дэвізам Каталіцкіх каралёў быў «Tanto monta, monta tanto». Гэты дэвіз быў прыдуманы Антоніа дэ Небрыхай і або быў алюзіяй на гордзіеў вузел: Tanto monta, monta tanto, cortar como desatar («Вынік адзіны, рассекчы ці развязаць»), і (або) казаў пра раўнапраўе манархаў: Tanto monta, monta tanto, Isabel como Fernando («Усё адзіна, Ізабела — тое ж, што і Фердынанд»)

Эмблема каталіцкіх каралёў

Іх сімвалам было el yugo y las flechas, ярмо, магчыма з алюзіяй на гордзіеў вузел, і фасцыі са стрэл. Y і F ініцыялы Ізабелы (Ysabel у архаічным напісанні) і Фердынанда.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Ізабела памерла ў 1504 годзе. Фердынанд паўторна ажаніўся з Жэрменай дэ Фуа; сам ён памёр у 1516 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]