Кафедральны сабор Гватэмалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кафедральны сабор Гватэмалы

Кафедральны сабор Гватэмалы — галоўны храм горада Гватэмала і арцыбіскупства Гватэмалы. Размешчаны ў Цэнтральным парку ў цэнтры горада. Асноўная частка сабора была пабудавана паміж 1782 і 1815, вежы былі завершаны ў 1867 годзе. Масіўны фасад уключае элементы ў стылі барока і класікі, вытрымаў шматлікія землятрусы. Пашкоджанні пры разбуральных землятрусах 1917 і 1976 гадоў былі адрэстаўраваны. Інтэр'ер сабора ўражвае сваімі памерамі і трываласцю канструкцый. Алтары багата дэкараваныя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]