Кафедральны сабор Скары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кафедральны сабор Скара)
Славутасць
Кафедральны сабор Скары
Skara domkyrka
58°23′12″ пн. ш. 13°26′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Швецыя
Горад Скара
Канфесія лютэранства і Шведская царква
Епархія Епархія Скара
Архітэктурны стыль готыка
Архітэктар Хельга Сетэрваль[d]
Дата заснавання 1150
Будаўніцтва 18861894 гады
Вышыня 65 м
Матэрыял пясчанік
Сайт svenskakyrkan.se/… (шведск.)
svenskakyrkan.se/… (англ.)
svenskakyrkan.se/… (ням.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кафедральны сабор Скары (шведск.: Skara domkyrka) — галоўная царква епархіі Скара, збудаваная ў XI ст.

Першапачаткова сабор, верагодна, быў драўляным, аднак пазней ён быў перабудаваны ў раманскім стылі ў камені і асвячоны ў 1150 г. Ад таго часу захавалася частка скульптурных упрыгожванняў.

У XIII ст. у саборы былі збудаваны хоры раннегатычнага стылю. У XIV стагоддзі пачалася перабудова галоўнага будынка царквы, падчас якой яго цэнтральная частка вырасла ўгару, набыўшы познегатычныя рысы. Сабор неаднаразова гарэў. Пажары ў ім адбываліся ў канцы XIV ст., у 1566 і 1719 гг.

Сабор да рэканструкцыі Хельга Сетэрваля

Паўднёвае крыло храма ўпрыгожвае франтон у стылі барока, які датуецца 1764—1765 гг.

У 1886—1894 гг. была праведзена шырокамаштабная рэстаўрацыя сабора. Адначасова ён быў перабудаваны ў гатычным стылі. Працы праводзіліся па чарцяжах архітэктара Хельга Сетэрваля. Новай рэстаўрацыі сабор Скары падвергся ў 1947—1949 гг. пад кіраўніцтвам Івара Тэнгбума.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nationalencyklopedin.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]