Кацярына Васільеўна Алейнік
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кацярына Алейнік | |
| Дата нараджэння: | 10 верасня 1987 (25 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Мінск |
| Тэатр: | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета |
| Узнагароды: | |
Кацярына Васільеўна Алейнік (10 верасня 1987, Мінск[1]) — балерына, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[2].
Змест |
Біяграфія [правіць]
Скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж (клас педагога Вольгі Лапо). З 2007 года працуе ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балеты Рэспублікі Беларусь.
Партыі [правіць]
- Кітры — «Дон Кіхот(руск.) бел.»
- Дыяна — «Эсмеральда(руск.) бел.»
- Фея шчодрасці, Аўрора — «Спячая прыгажуня(руск.) бел.»[3]
- Гамзаці — «Баядэрка(руск.) бел.»
- Маша — «Шчаўкунок(руск.) бел.Шчаўкунок»
- Па-дэ-труа — «Лебядзінае возера(руск.) бел.»
- Пахіта — «Пахіта(англ.) бел.»
- Сяброўка вагантаў — «Карміна Бурана»
- Зарэма, Паненка — «Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.»
- Папялушка, Фея, Злосніца — «Папялушка(руск.) бел.»
- Сільфіда — «Сільфіда(руск.) бел.»
- Жызэль — «Жызэль(руск.) бел.»
Узнагароды [правіць]
- медаль Францыска Скарыны (2011) за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва [2].
- спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2011)[2][4][5].
Перамогі на балетных конкурсах і фестывалях [правіць]
К. Алейнік з'яўляецца лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх балетных конкурсаў і фестываляў[2]:
- Лаўрэат Міжнароднага балетнага конкурсу ў Хельсінкі (Фінляндыя) (2012)
- Ганаровы прыз на 1-ым Міжнародным конкурсе балета і харэаграфіі ў Пекіне (Кітай, 2011)[6]
- Лаўрэат VIII Міжнароднага харэаграфічнага фестывалю-конкурсу «Танцавальны Алімп», Берлін (Германія, 2011)[7]
- Прыз Capezio на IX Міжнародным конкурсе артыстаў балета(англ.) бел. ў Джэксане (ЗША, 2010)[8]
- Лаўрэат II Карэйскага Міжнароднага балетнага конкурсу (Сеул, 2009)
- Бронзавы медаль і званне лаўрэата XI Міжнароднага конкурсу артыстаў балета(фр.) бел. (Масква, 2009)
- Дыпламант Міжнароднага балетнага конкурсу імя Р. Нурыева ў Будапешце і ўладальніца спецыяльнага прыза Маі Плісецкай «За інтэрпрэтацыю Адыліі» (Венгрыя, 2008 г.)[9]
- Дыпламант Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Шанхае (Кітай, 2007 г.)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета(фр.) бел. ў Варне (Балгарыя, 2006 г.)
- Лаўрэат Міжнароднага юнацкага конкурсу класічнага танца «Хрустальны туфлік» у Харкаве (Украіна, 2004 г.)
Зноскі
- ↑ Па-де-де с Екатериной Олейник (руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Кацярына Алейнік
- ↑ Кацярына Алейнік – Аўрора
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2012 № 6
- ↑ Кацярына Алейнік удастоена Спецпрэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне высокамастацкіх вобрразаў у спектаклях.
- ↑ Балерина театра оперы и балета Екатерина Олейник стала обладательницей специального приза на I Пекинском международном конкурсе артистов балета (руск.)
- ↑ НА АЛІМПЕ ТЭРПСІХОРЫ КАЦЯРЫНА — ПЕРШАЯ!
- ↑ Екатерина Олейник:“Я рассчитывала на медаль” (руск.)
- ↑ Плісецкая назвала нашу танцоўшчыцу гераіняй
У сеціве [правіць]
- Кацярына Алейнік на сайце Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета
- Відэасюжэт пра К. Алейнік
Літаратура [правіць]
- Мушынская Т.М. Па-за правіламі гульні// Мастацтва. 2012. № 2. С. 6-7.