Кацярына Сабеская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кацярына Сабеская

Кацярына Сабеская (польск.: Katarzyna Sobieska 7 студзеня 1634, Золачаў (Львоўская вобласць ), Украіна - 29 верасня 1694 года , Варшава) - палітычная дзеячка, сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна III Сабескага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я Сабескіх паходзіла з шляхецкага магнацкага роду герба Яніна. Бацькам Кацярыны быў Якуб Сабескі, кракаўскі кашталян, маці Сафія Тэафіла, спадчынніца роду Данілевіч. Сям'я жыла ў атрыманых у спадчыну уладаннях прадзеда, Станіслава Жалкоўскага, у Жолкаўскім замку. Выхаваннем Кацярыны займалася маці, дзяўчына не атрымала класічнага адукацыі, дачку рыхтавалі да манастырскага жыцця.

Лічыцца, што ў юнацкія гады ў яе адбыўся раман з Дзмітрыем Вішнявецкім, ад якога нарадзіўся яе першы сын, і якога пасля ўсынавіў першы муж Сабескай. У 1650 годзе маці выдае Кацярыну замуж за князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага з роду Астрожскіх, які быў старэйшы за нявесту амаль на 20 гадоў.

Выява Кацярыны Радзівіл (Сабескай) з галерэі Нясвіжскага замка

Пасля смерці мужа ў 1656 годзе Кацярына другі раз выйшла замуж у 1658 годзе за падчашага Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Казіміра Радзівіла, будучага падканцлера і польнага гетмана літоўскага.

Труна Кацярыны Радзівіл (Сабескай) у Нясвіжскім езуіцкім касцёле. Побач у меншых трунах знаходзяцца, як лічыцца, яе непаўналетнія дзеці.

Разам з мужам прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных каранацыі Міхаіла Вішнявецкага Карыбута1669) і роднага брата Яна III (у 1674). Разам з мужам здзейсніла паездку ў Італію (1677-1678) , наведала Венецыю, Ларэта і Рым, а на зваротным шляху - Вену. Пасля смерці мужа ў 1680 годзе напераменку пражывала ў Варшаве , Жоўкве і Явораве. У 1691 годзе пакінула каралеўскі двор.

У апішнія гады жыцця займалася дабрачыннасцю, рабіла шмат каштоўных ахвяраванняў кляштарам, касцёлам і іншым дабрачынным установам. Нясвіжскаму езуіцкаму касцёлу Кацярына падарыла 40 тысяч злотых, там жа і была пахавана. Падчас жыцця яе называлі "мудрай Кацярынай", а брат-кароль у найбольш сур'ёзных момантах часта звяртаўся да яе за парадай.

Кацярына памерла ў Варшаве 29 верасня 1694 года з-за хваробы печані.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Ад першага шлюбу мела двух дзяцей: Аляксандра Януша Заслаўскага і Тэафілію Людвіку Заслаўскую.

Ад другога: Тэклу Адэлю, Яна і Людовіка, Мікалая Францішка, Багуслава Хрыстафора, Ежы Язэпа і Караля Станіслава.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У крыпце Нясвіжскага касцёла езуітаў у асобным памяшканні знаходзіцца, як лічыцца, труна Кацярыны Сабескай. Вакол труны размешчаны каля дзясятка маленькіх трун, у якіх, згодна падання, знаходзяцца дзеці Кацярыны Сабескай, якія памерлі ў дзяцінстве. З усіх дзяцей Кацярыны Сабескай толькі Караль Станіслаў дажыў да сталага ўзросту і стаў наступным нясвіжскім ардынатам.