Каціныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каціныя
Charging Leopard-001.JPG
Малады леапард (Panthera pardus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Felidae Fischer-Waldheim, 1817

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   180580
NCBI   9681
EOL   7674

Каціныя (Felidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных. Найбольш спецыялізаваныя з драпежнікаў, прыстасаваныя да здабывання жывёльнай ежы шляхам падкрадання, падчэквання, радзей пераследу.

Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг (тыгр). Канечнасці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя гепарда і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сістэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. Язык пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць каціным саскабляць мяса з касцей і чысціць поўсць. Хвост у большасці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуццяў лепш развітыя слых і зрок; нюх слабей. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).

Лад жыцця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем'ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласць жыцця да 30 гадоў.