Качканос
| Качканос | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Качканосыя |
|||||||||||||
| Род: |
Качканосы |
|||||||||||||
| Від: |
Качканос |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Ornithorhynchus anatinus (Shaw, 1799) |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Качканос (Ornithorhynchus anatinus) — вадаплаўнае млекакормячае атрада аднапраходных, жыве ў Аўстраліі. Гэта адзіны сучасны прадстаўнік сямейства качканосавых (Ornithorhynchidae); разам з яхіднамі ўтварае атрад аднапраходных (Monotremata) жывёл, па шэрагу прыкмет блізкіх да рэптыліяў.
Пашыраны ва Усходняй Аўстраліі і на в-ве Тасманія. Жыве па берагах вадаёмаў, на раўнінах і ў гарах да вышыні 2000 м. Вядзе паўводны спосаб жыцця. Корміцца дробнымі воднымі жывёламі.
Даўжыня цела да 45 см, хваста да 15 см. Верх цела чорна-буры, ніз шараваты. Футра густое, мяккае. Галава з плоскай «дзюбай» даўжынёю каля 6,5 см, з адчувальнай скурай. Зубы ёсць у маладых жывёл; у дарослых — рагавыя пласцінкі. Хвост шырокі, пляскаты. Канечнасці пяціпальцыя, з плавальнай перапонкай. На задніх нагах у самцоў ядавітыя шпоры. Вочы і вушныя адтулікы пры ныранні закрываюцца складкай скуры. Самка раз у год адкладвае ў нары 1—2 яйцы.
Гэта унікальнае жывёла з'яўляецца адным з сімвалаў Аўстраліі; яно намалявана на рэверсе аўстралійскай манеты ў 20 цэнтаў. Ахоўваецца.
Літаратура [правіць]
- Качканос // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.196-197.
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |