Кашан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кашан, Іран)
Горад
Кашан
کاشان
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 21 км²
Вышыня цэнтра
935 м
Афіцыйная мова
Персідская мова
Насельніцтва
248789 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+0361
Афіцыйны сайт
Кашан на карце Ірана
Кашан (Іран)
Кашан
Кашан (Іран)
Кашан

Каша́н (перс. کاشان) — горад у цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і Тэпе-е-Сіалк. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі сельджукскі султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад персідскага слова кашы «чарапіца».

На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI — пач. XVII стст. ён быў адноўлены іранскім шахам Абасам I. У 1779 г. быў практычна разбураны землятрусам, пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, — прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Значны транспартны вузел. Буйная і рамесная вытворчасць люстравых фаянсаў, вырабаў з медзі, дыванаў і тканін.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Кашанскі ўніверсітэт, Кашанскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Ісламскі ўніверсітэт Азад.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Стары гліняны горад XIX - перш. пал. XX стст., які ўключае гарадскі базар, шэраг храмавых комплексаў, маўзалеяў, купецкіх рэзідэнцый, гарадскую сцяну
  • Крэпасць Джалалі (XI ст.)
  • Мінарэт Зейнадын (XI ст.)
  • Мячэць Мейдан (XIII ст.)
  • Маўзалей Хабіб ібн Мусы (XIII ст.), дзе, згодна традыцыі, пахаваны Абас I Вялікі (пач. XVII ст.)
  • Сад Фін (XVI ст.)
  • Археалагічны комплекс Сіялк
  • Каля Кашана знаходзіцца этнаграфічная вёска Аб'янэ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 5187
рус.англ.фр.