Кашмірская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кашмірская мова або кашміры (санскр. कॉशुर, कश्मीरी; кашм. کٲشر) — мова дардскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Распаўсюджаная галоўным чынам у штаце Джаму і Кашмір (Індыя), у так званай кашмірскай даліне — шырокай міжгорнай катлавіне, размешчанай паміж хрыбтамі Малых і Вялікіх Гімалаяў. Асобныя групы выхадцаў з Кашміра сустракаюцца ў акрузе Джаму штата Джаму і Кашмір, у іншых штатах Індыі, а таксама ў Пакістане (у асноўным у так званым Азад Кашміры — падкантрольнай Пакістану частцы былога княства Джаму і Кашмір). Колькасць носьбітаў — каля 4,6 млн.