З пляцоўкі Вікіпедыя.
КАШТАН сапраўдны, салодкі, або ядомы[3] (Castanea) — род лістападнх дрэў, радзей кустоў сямейства букавых. Аб'ядноўвае 14 блізкароднасных відаў. Вышыня да 35 м. Кара бранзаватая. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, у агульных коласападобных суквеццях, якія маюць выгляд каташкоў. Плод з 1-3 арэшкаў. Жывуць да 1000 гадоў.
Пашыраны ў Міжземнамор'і, Паўночнай Амерыцы, Усходняй Азіі.
На Беларусі, у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН інтрадукаваны каштан пасяўны (Castanea sativa).
Плады каштана ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамысловасці. З драўніны каштана пасяўнога можна вырабляць бочкі, мэблю.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.200