Каэфіцыент варыяцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

(англ.: Coefficient of variation, руск.: Коэфициенты вариации)

Каэфіцые́нт варыя́цыі — гэта нармалізаваны паказчык размеркавання функцыі імавернасцей або шчыльнасці імавернасцей.

Вызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Каэфіцыент варыяцыі вызначаецца як доля стандартнага адхілення \ \sigma на сярэдняе \ \mu :

c_v = \frac{\sigma}{\mu}

Каэфіцыент варыяцыі паказвае ступень зменлівасці ў пэўнай выбарцы ў дачыненні да сярэдняга арыфметычнага гэтай выбаркі.

З-за таго, што каэфіцыент варыяцыі з'яўляецца паказчыкам, які можа прымаць толькі неадмоўныя значэнні, то і вылічаны ён можа быць толькі для даных, вымераных на адноснай шкале(англ.) бел.. Нельга вылічыць каэфіцыент варыяцыі для даных на інтэрвальнай шкале(руск.) бел..[1]

Зноскі

  1. What is the difference between ordinal, interval and ratio variables? Why should I care?. GraphPad Software Inc. Праверана 30 мая 2014.